Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ)

Гістарычна-археалагічны зборнік ГАЗЧасопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ)

Характарыстыка: «Гістарычна-археалагічны зборнік» (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, у якім публікуюцца артыкулы археолагаў і гісторыкаў, прысвечаныя актуальным праблемам археалогіі шырокага храналагічнага дыяпазону. Першы нумар зборніка быў выдадзены Інбелкультам у 1927 г. У ім апублікаваны матэрыял пра дзейнасць гісторыка-археалагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры ў 1925 — 1926 гг. Дз.І Даўгялы, працы па выніках археалагічных даследаванняў А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча, І.А. Сербава, С.А. Дубінскага, а таксама даследаванні па гісторыі і нумізматыцы. Выданне было закрыта і адноўлена Інстытутам гісторыі НАН Беларусі толькі ў 1993 г. У абноўленым выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, краін Прыбалтыкі.

Мовы: Беларуская, руская.


Змест нумароў.