Карты па гісторыі Беларусі
Апублікавана admin на пан, 11/03/2013 - 19:26Карты створаны В.М. Цемушавым і В.Л. Насевічам, спасылкі вядуць на персанальныя сайты гэтых даследчыкаў.
Карты па гісторыі Беларусі
Карты створаны В.М. Цемушавым і В.Л. Насевічам, спасылкі вядуць на персанальныя сайты гэтых даследчыкаў.
Карты па гісторыі Беларусі
Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 4 тамах. Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 351 с.; іл.
Характарыстыка: Значны навуковы задзел беларускіх картографаў і гісторыкаў прывёў да пашырэння маштабаў «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі». Калі ў першым томе атлас анансаваўся як выданне ў трох тамах, то ў другім — ужо як выданне ў чатырох тамах. Другі том «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» ахоплівае перыяд ад Люблінскай уніі 1569 г. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Аснову яго складаюць тры тэматычныя раздзелы. Першы з іх прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, другі — сацыяльна-эканамічнаму развіццю, трэці — духоўна-культурнаму і канфесійна-рэлігійнаму жыццю Беларусі ў 1569–1795 гг.
Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 3 тамах. Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244 с.; іл.
Характарыстыка: «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў трох тамах — першае ў Рэспубліцы Беларусь арыгінальнае картаграфічнае выданне, якое прысвечана гістарычнаму мінуламу нашай краіны. Прадстаўленыя карты адлюстроўваюць гісторыю не толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Прысутнічаюць таксама буйнамаштабныя карты асобных тэрыторый, планы гарадоў, схемы вайсковых сражэнняў. Першы том прысвечаны найбольш раннім перыядам беларускай гісторыі — ад старажытнейшых слядоў першабытнага чалавека да сярэдзіны XVI ст. Храналагічна ён абмежаваны канкрэтнай датай — 1569 г., калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.
© Victar Charauko, 2011-2023