История первобытного общества

Кнігі, фільмы і карты па гісторыі першабытнага грамадства

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1

Вялікі гістарычны атлас Беларусі Т. 1Кніга: Вялікі гістарычны атлас Беларусі: У 3 тамах. Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244 с.; іл.

Характарыстыка: «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў трох тамах — першае ў Рэспубліцы Беларусь арыгінальнае картаграфічнае выданне, якое прысвечана гістарычнаму мінуламу нашай краіны. Прадстаўленыя карты адлюстроўваюць гісторыю не толькі Беларусі, але і ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Прысутнічаюць таксама буйнамаштабныя карты асобных тэрыторый, планы гарадоў, схемы вайсковых сражэнняў. Першы том прысвечаны найбольш раннім перыядам беларускай гісторыі — ад старажытнейшых слядоў першабытнага чалавека да сярэдзіны XVI ст. Храналагічна ён абмежаваны канкрэтнай датай — 1569 г., калі ў выніку Люблінскай уніі беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.

Чарняўскі, М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі БеларусіКніга: Чарняўскі, М. М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі / М. М. Чарняўскі. — Мінск : Народная асвета, 1981. — 64 с. ; іл.

Анатацыя: Кніга Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага у даступнай форме апавядае аб першабытнаабшчынным ладзе на тэрыторыі Беларусі ў эпоху з'яўлення першых металічных прылад працы. Бронзавы век адзначаны шырокім распаўсюджваннем земляробства і жывёлагадоўлі. Аўтарам разглядаюцца такія пытанні, як атрыманне бронзы і тэхналогія выплаўкі металічных рэчаў, выраб каменных прылад працы ў бронзавым веку, суадносіны вытвараючай і спажывецкай гаспадарак, а таксама грамадскі лад і светапогляд тагачаснага насельніцтва Беларусі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,41 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякіКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э. М. Зайкоўскі, У. Ф. Ісаенка, А. Г. Калечыц [і інш.] ; пад рэд. М. М. Чарняўскага, А. Г. Калечыц. — Мінск : Бел. навука, 1997. — 424 с. ; іл.

Характарыстыка: Першы том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі». На вялікім археалагічным матэрыяле ўпершыню дадзена поўная характарыстыка развіцця культур першабытнага грамадства Беларусі ў каменным і бронзавым вяках на працягу амаль 13 тысячагоддзяў. Паказаны асаблівасці і характар першапачатковага засялення Беларусі ў ледавіковую і пасляледавіковую эпоху, разнастайныя археалагічныя культуры, складаныя этнакультурныя працэсы, звязаныя пераважна з прасочваннем сюда цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва. Гісторыя першабытных плямёнаў у басейнах Дняпра, Прыпяці, Нёмана і Дзвіны падаецца на шырокім агульнаеўрапейскім фоне, што дазваляе прасачыць вытокі культур старажытных славян і балтаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 18,8 MB.

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча

Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявеччаКніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А. А. Егарэйчанка, В. І. Шадыра, В. С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В. І. Шадыры, В. С. Вяргей. — Мінск : Бел. навука, 1999. — 502 с. ; іл.

Характарыстыка: Другі том «Археалогіі Беларусі» прысвечаны даследаванню жалезнага века і ахоплівае перыяд з VIII ст. да н.э. да VIII ст. н.э. На падставе археалагічных матэрыялаў апошніх дзесяцігоддзяў асвятляюцца пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры, гаспадаркі, грамадскіх адносін, паходжання і этнічнай прыналежнасці плямёнаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку.

Фармат: Djvu.

Памер: 6,7 MB.