Чараўко, В.У. Тастаменты і пахавальная практыка насельніцтва Паўночнай Беларусі ХVI–ХVIII стст.: месца пахавання

Чараўко В.У. Тастаменты і пахавальная практыка насельніцтва Паўночнай Беларусі ХVI–ХVIII стст. месца пахаванняАртыкул: Чараўко, В. Тастаменты і пахавальная практыка насельніцтва Паўночнай Беларусі ХVI–ХVIII стст.: месца пахавання / В. Чараўко // Актуальныя праблемы гісторыі і культуры : зб. навук. арт. Вып. 3. Вялікае Княства Літоўскае: заканадаўчае забеспячэнне дзяржаўнага суверэнітэту. — Мінск : Бел. навука, 2022. — С. 416–428.

Анатацыя: Тастаменты шляхты і мяшчан Паўночнай Беларусі ХVI–ХVIII стст. з’яўляюцца інфарматыўнай крыніцай аб пахавальнай практыцы гэтага перыяду. У многіх з іх прысутнічаюць распараджэнні аб месцы пахавання. Шляхецкія завяшчанні дэманструюць вялікую варыятыўнасць месцаў пахавання. Прадстаўнікі прывілеяванага саслоўя выказвалі жаданне знайсці апошні прытулак ва ўласных маёнтках і па-за іх межамі, у цэрквах, касцёлах і капліцах, у манастырах і кляштарах, на царкоўных і касцёльных могілках, па-за межамі могілак у прыгожых месцах, у гарадах у саборных храмах і каля іх. Мяшчане прасілі пахаваць іх у храмах ці на могілках каля храмаў. Найбольш прэстыжнымі месцамі для пахавання з’яўляліся сутарэнні храмаў і могілкі побач з імі. Археалагічныя даследаванні выявілі шэраг некропаляў Полацка і Віцебска, згаданых у тастаментах, а таксама некалькі могілак, якія не ўзгадваюцца ў завяшчаннях. Раскопкі пацвярджаюць, што пахаванні ўнутры храмаў і на набліжанай да храмавых будынкаў тэрыторыі належалі людзям з высокім сацыяльным статусам.

Чараўко, В.У. Пахавальны абрад познесярэдневяковага могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2010–2015 гг.)

Чараўко В.У. Пахавальны абрад познесярэдневяковага могільніка ІвесьАртыкул: Чараўко, В. У. Пахавальны абрад познесярэдневяковага могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2010–2015 гг.) / В. У. Чараўко // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы VII Міжнар. навук. канф., Полацк, 1–2 лістапада 2017 г. / уклад. Т. У. Явіч. — Полацк : Полацкае кніжнае выдавецтва, 2019. — С. 325–337.

Анатацыя: Могільнік каля в. Івесь Глыбоцкага раёна даследаваўся намі ў 2010–2013 і 2015 гг. Плошча раскопа склала 141,25 кв. м. Было выкрыта 28 грунтовых пахаванняў, у тым ліку 11 мужчынскіх, 7 жаночых, 8 дзіцячых; 2 касцяка належалі дарослым людзям, пол якіх не быў устаноўлены з-за дрэннай захаванасці костак. Пахаванні былі маркіраваны каменнымі надмагільнымі канструкцыямі. Касцякі пахаваных ляжалі ў выцягнутым стане на спіне. Шкілеты пераважна арыенціраваны галавой на захад (6 пахаванняў), на захад з невялікімі адхіленнямі да поўначы (4 пахаванні) і да поўдня (8 пахаванняў). У пяці выпадках касцякі арыенціраваны прыкладна на паўночны захад. Рукі большасці пахаваных былі складзеныя на жываце, грудзях і тазавых касцях. У запаўненні дзесяці магільных ям выяўлены цвікі ад труны. Пад каменнымі надмагільнымі канструкцыямі былі выяўлены фрагменты керамікі ХIV–ХVI стст., якія сведчаць аб памінальным рытуале. Пахавальны інвентар выяўлены ў пяці пахаваннях і ў чатырох выпадках прадстаўлены ўпрыгажэннямі.

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. — 1969. — № 1

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Серыя ІІІ 1969 № 1Часопіс: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. Гісторыя. Філасофія. Эканоміка. Права. — 1969. — № 1.

Характарыстыка: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, серыя ІІІ — навуковы часопіс БДУ, у якім друкаваліся артыкулы па грамадскіх навуках і дысцыплінах: гісторыі, філасофіі, эканоміцы, праву. Часопіс быў заснаваны ў 1969 г. Сярод матэрыялаў гістарычнай тэматыкі пераважалі публікацыі па навейшай гісторыі, гісторыі савецкай Беларусі, партыйнаму і дзяржаўнаму будаўніцтву. Побач з артыкуламі па філасофіі друкаваліся матэрыялы па «навуковаму камунізму». У № 1 Весніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (серыя ІІІ) за 1969 г. з гістарычных артыкулаў надрукаваны публікацыі І.О. Царук аб культурным будаўніцтве ў заходніх абласцях Беларускай ССР, Ю.П. Броўкі аб знешнепалітычнай дзейнасці БССР, П.З. Савачкіна аб развіцці навукі на гістарычным факультэце БДУ, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Адзначым адмысловы раздзел з характэрнай назвай «Супраць буржуазнай ідэалогіі».

Чараўко, В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка

Чараўко В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў ПолацкаАртыкул: Чараўко, В. У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2022. — № 1. — С. 8–11.

Анатацыя: пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра займаюць адметнае месца ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка і могуць разглядацца як адзін з самых старажытных у Беларусі некропалей, спалучаючы пахавальныя помнікі розных эпох. Старажытныя пахаванні ўзніклі яшчэ да заснавання абіцелі і былі звязаны з храмам-пахавальняй полацкіх епіскапаў. Пахаванні ў гэтым храме і ў Спаса-Праабражэнскай царкве размяшчаліся ў аркасоліях і скляпах. Гэта адпавядала старажытнарускай традыцыі пахавання прадстаўнікоў сацыяльнай эліты – вышэйшага духавенства, членаў княжацкай сям’і, прадстаўнікоў баярскіх родаў, якія выступалі кцітарамі храма і манастыра. На тэрыторыі манастыра павінны былі існаваць і могілкі, прызначаныя для прадстаўнікоў манаскай абшчыны. На іх маглі таксама хаваць прадстаўнікоў духавенства, манастырскіх слуг, кцітараў і членаў іх сем’яў.

Чараўко, В.У. Пахавальны інвентар як адлюстраванне полаўзроставай варыятыўнасці пахавальнай практыкі вясковага насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–XVIII стст.

Чараўко В.У. Пахавальны інвентар як адлюстраванне полаўзроставай варыятыўнасці пахавальнай практыкі вясковага насельніцтва Беларускага Падзвіння 14–18 стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Пахавальны інвентар як адлюстраванне полаўзроставай варыятыўнасці пахавальнай практыкі вясковага насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–XVIII стст. / В. У. Чараўко // Гендер и проблемы коммуникативного поведения : сборник материалов 6-й Международной научной конференции, Полоцк, 27–28 октября 2016 г. / редкол.: М. Д. Путрова [и др.]. — Новополоцк : ПГУ, 2016. — С. 69–72.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны выяўленню залежнасці інвентару пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. ад полаўзроставай прыналежнасці пахаваных. Крынічнай базай даследавання сталі матэрыялы раскопак на шасці вясковых могільніках. Адпаведныя іншым могільнікам наменклатура выяўленых рэчаў і суадносіны безынвентарных пахаванняў і пахаванняў з інвентаром дазваляюць казаць аб рэпрэзентатыўнасці выбаркі. Размеркаванне пахавальнага інвентару дазваляе меркаваць наяўнасць статыстычнай залежнасці паміж пахавальным інвентаром і полаўзроставай прыналежнасцю пахаваных.

Чараўко, В.У. Памінальны інвентар могільніка ХVII–ХVIII стст. Дубраўка ў святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі

Чараўко В.У. Памінальны інвентар могільніка 17–18 стст. Дубраўка ў святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогііАртыкул: Чараўко, В. У. Памінальны інвентар могільніка ХVII–ХVIII стст. Дубраўка ў святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі / В. У. Чараўко // Европа: актуальные проблемы этнокультуры. История и культура Беларуси: материалы IX Международной научно-теоретической конференции, Минск, 10–11 ноября 2016 г. / редкол.: А. В. Касович (отв. ред.) [и др.]. — Минск : РИВШ, 2016. — С. 121–125.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны разгляду памінальнага інвентара, выяўленага на могільніку ХVII–ХVIII стст. каля вёскі Дубраўка Гарадоцкага раёна, у святле даных археалогіі, этнаграфіі і фізічнай антрапалогіі. У ходзе археалагічных даследаванняў 2014 г. на могільніку Дубраўка намі было даследавана 15 пахаванняў. Найбольш шматлікай катэгорыяй знаходак з’яўляецца кераміка, знойдзеная ў верхніх пластах культурнага слою. Яна ўяўляе сабой матэрыяльнае сведчанне ажыццяўлення памінальнага абраду. Значная канцэнтрацыя керамікі ў квадраце 3 разам з невялікай колькасцю выяўленых у гэтым квадраце пахаванняў дае падставу меркаваць, што частка пахаванняў не дайшла да нашага часу.

Чараўко, В.У. Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст. (па матэрыялах археалогіі і пісьмовых крыніц)

Чараўко В.У.Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст. (па матэрыялах археалогіі і пісьмовых крыніц) / В. У. Чараўко // Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава : зб. навук. арт., прысвеч. 80-год. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы і 65-год. гіст. адукацыі ў Гродзен. дзярж. ун-це імя Янкі Купалы. У 2 ч. Ч. 2 / рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), І. Ф. Кітурка (гал. рэд.) [і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2019. — С. 237–240.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны сацыяльным адрозненням у пахавальнай практыцы насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Прыналежнасць памерлага да сялянскага, мяшчанскага або да шляхецкага саслоўя і ўзровень яго заможнасці абумоўлівалі такія асаблівасці пахавальнай практыкі, як складанне завяшчання-тэстамента, месца пахавання, пахавальны інвентар, кцітарскую падтрымку храмаў і манастыроў, ахвяраванні жабракам і царкве «на ратунак душы».

Старонкі