Кнігі па этналогіі, сацыяльна-культурнай антрапалогіі, этнаграфіі Беларусі
Апублікавана admin на нядз, 24/11/2013 - 18:30Этналогія, сацыяльна-культурная антрапалогія
Этнаграфія народаў свету
Этналогія, сацыяльна-культурная антрапалогія
Этнаграфія народаў свету
Кніга: Зайкоўскі, Э.М. Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі / Э.М. Зайкоўскі. — Мінск : В.а., 1998. — 15 с.
Характарыстыка: Вялес — адна з найбольш значных постацей дахрысціянскай міфалогіі. Грунтуючыся на беларускім матэрыяле і выкарыстаўшы даныя пісьмовых крыніц, археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі Беларусі, Эдвард Зайкоўскі спрабуе рэканструяваць вобраз Вялеса і яго месца ў язычніцкай рэлігіі нашых продкаў. Аўтар даводзіць сувязь паганскага боства з культамі асобных жывёл, валуноў, водных аб’ектаў. Пасля ўвядзення хрысціянства культ Вялеса трансфармаваўся ў культы некалькіх святых — Міколы, Сцяпана, Уласія. На думку Э. Зайкоўскага, у валачобных песнях заўважны водгукі культа Вялеса, а Вялікдзень першапачаткова быў язычніцкім святам, пазней адаптаваным да хрысціянскай Пасхі.
Кніга: Говард, М. Сучасная культурная антрапалогія / М. Говард. — Мінск: Тэхналогія, 1995. — 478 с.; іл.
Анатацыя: У кнізе разглядаюцца сацыяльны, сімвалічны і матэрыяльны аспекты жыцця сучасных грамадстваў, якія складаюць адзіны сусветны арганізм і знаходзяцца ў няспынным развіцці. Асаблівая ўвага аддаецца пытанням знікнення малых супольнасцяў, адаптацыі людзей да чужой культуры, дэградацыі навакольнага асяроддзя.
Фармат: Djvu.
Памер: 5,6 МB.
© Victar Charauko, 2011-2023