Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці М. Ткачова. У 2 ч. Ч. 2

Гістарычна-археалагічны зборнік Памяці Міхася Ткачова У 2 ч. Ч. 2 1993Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. У 2 ч. Ч. 2. — Мінск: ТАА Сантанас, 1993.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае разнастайным аспектам гісторыі і археалогіі. Першы нумар пабачыў свет у 1927 г. і змяшчаў артыкулы супрацоўнікаў Інбелкульта: А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча і іншых. Потым выданне было закрыта. У 1993 г. выйшаў зборнік, прысвечаны памяці археолага М. Ткачова (у двух частках) з аналагічнай назвай. Так аднавілася выданне гістарычна-археалагічнага зборніка. У абноўленым выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, краін Прыбалтыкі. Другая частка выпуска памяці М. Ткачова ўтрымлівае артыкулы Г.В. Ласкавага, А.А. Макушнікава, А.А. Мяцельскага, С.В. Тарасава, В.В. Шаблюка і шэрагу іншых археолагаў.

Змест нумара:

Ласкавы Г.В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полацкай зямлі ў канцы ХІ — пачатку ХІІІ ст.
Лашанкоў М.І., Сычоў В.І. Раскопкі гарадзішча Любны
Макушнікаў А.А. Рубяжы Гомійскай воласці у ХІІ — ХІV стст. (спроба рэканструкцыі)
Мяцельскі А.А. Некаторыя пытанні гістарычнай геаграфіі Смаленскай зямлі ХІІ — ХІІІ стст.
Пазднякоў В.С. Умацаванні Клецка ХІ — ХVІІІ стст.
Піваварчык С.А. Сацыяльна-гістарычная тыпалогія гарадзішч Панямоння Х — ХІІІ стст.
Семянчук А.А. Творы Мацея Стрыйкоускага як крыніцы па гісторыі рэлігіі Вялікага княства Літоўскага
Семянчук Г.М. Новая катэгорыя археалагічных помнікаў на тэрыторыі Полацкай зямлі (грунтовыя могільнікі ХІ — ХІІІ стст.)
Тарасаў С.В. Раннесярэднявечная беларуская дзяржаўнасць у еўрапейскім геапалітычным працэсе
Ткачоў М.А., Бубенька Т.С. Да пытання аб каменных умацаваннях Дольняга замка Віцебска
Шаблюк В.В. Сельскае разсяленне ў Верхнім Панямонні (X — І-я палова ХVII стст.)
Шадыра В.І. Селішча Пруднікі на беларуска-латышскім парубежжы (матэрыяльная культура, датыроўка)
Спіс скарачэнняў