Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці М. Ткачова. У 2 ч. Ч. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік Памяці Міхася Ткачова У 2 ч. Ч. 1 1993Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. У 2 ч. Ч. 1. — Мінск: ТАА Сантанас, 1993.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае перыядычнае выданне, прысвечанае разнастайным аспектам гісторыі і археалогіі. Першы нумар зборніка быў выдадзены Інбелкультам у 1927 г. і змяшчаў артыкулы Дз.І. Даўгялы, А.М. Ляўданскага, К.М. Палікарповіча, М.М. Шчакаціхіна, І.М. Хозерава і іншых. Пасля гэтага выданне было закрыта. У 1993 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці археолага М. Ткачова (у двух частках). Зборнік меў аналагічную назву. Такім чынам было адноўлена выданне гістарычна-археалагічнага зборніка. У перыядычным выданні разглядаюцца праблемы археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, перыядаў сярэднявечча і ранняга новага часу Усходняй Еўропы. Сярод аўтараў адноўленага ГАЗа — археолагі і гісторыкі Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, прыбалтыйскіх краін. Першая частка выпуска памяці М. Ткачова ўтрымлівае артыкулы М.М. Чарняўскага, Ю.М. Бохана, Л.У. Дучыц і шэрагу іншых археолагаў.

Змест нумара:

Калядзінскі Л.У. Міхась Ткачоў
Чарняўскі М.М. Міхась Ткачоў — гісторык беларускі
Ільюцік А.У. Спіс прац М.А. Ткачова
Бохан Ю.М. Аб месцы мястэчка ў структуры гарадскіх пасяленняў XV — XVIII стст. (па матэрыялах мястэчак вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны)
Бубенька Т.С. Вынікі вывучэння гандлёва-рамеснага пасада раннесярэдневечнага Віцебска (1981 — 1989 гг.)
Ганецкая І.У. Вытворчасць маёлікі на тэрыторыі Беларусі ў ХІ — ХІІІ стст.
Дучыц Л.У. Этнічная карта Беларусі ХІ — ХІІІ стст. (па археалагічных матэрыялах касцюма)
Зайкоўскі Э.М. Касмалагічныя ўяўленні старажытнага насельніцтва Беларусі
Звяруга Я.Г., Мядзведзеў А.М. Кераміка гарадзішча Гарані
Іоў А.В., Вяргей В.С. Гандлёва-эканамічныя сувязі насельніцтва заходняга Палесся ў ІХ — пачатку ХІ ст.
Канановіч В.І. Крымскія напады на Беларусь
Кушнярэвіч А.М. Манастыры Віцебска і Оршы
Калядзінскі Л.У. Умацаванні і ўзбраенне дзядзінца летапіснага Случаска (ХІІ — ХІІІ стст.)
Спіс скарачэнняў