Энциклопедии и словари

Энцыклапедыі па гісторыі

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 14. Трапкі — Тэчка

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 14. Трапкі -ТэчкаКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 14. Трапкі — Тэчка / уклад.: І. І. Лучыц-Федарэц, Г. А. Цыхун, Н. С. Шакун ; гал. рэдактар Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 334 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» выдаецца Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі з 1978 г. Ён з’яўляецца спецыялізаваным навуковым выданнем, прызначаным для вывучэння развіцця лексікі беларускай мовы і яе сувязей з лексікай іншых моў (славянскіх і неславянскіх). Слоўнік утрымлівае этымалагічны аналіз слоў беларускай літаратурнай і дыялектнай лексікі. Традыцыйна вялікая ўвага ўдзяляецца словаўтварэнню, лінгвагеаграфіі, семантычным зрухам. Выданне будзе карысным для літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў — для ўсіх, хто цікавіцца сувязямі і гісторыяй беларускай мовы. Чатырнаццаты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «Т» ад слова «Трапкі» па слова «Тэчка» ўключна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су — Трапкач

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су - ТрапкачКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су — Трапкач / [уклад. Р. М. Малько [і інш.] ; гал. рэдактар Г. А. Цыхун]. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 351 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, якое ўключае этымалагічны аналіз слоў беларускай мовы (літаратурнай і дыялектнай лексікі). Слоўнік закліканы садзейнічаць вывучэнню развіцця беларускай лексікі, яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Увага ўдзяляецца словаўтварэнню, лінгвагеаграфіі, семантычным зрухам. Кніга будзе карыснай для філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, якія цікавяцца гісторыяй і сувязямі беларускай мовы. Трынаццаты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары «С» і «Т» ад прыстаўкі «Су-» па «Трапкач» уключна.

Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д — К

Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д - ККніга: Етимологичний словник української мови. Т. 2. Д — Копці. — Київ : Наукова думка, 1985. — 571 с.

Характарыстыка: Другий том «Етимологічного словника української мови» містить слова на літери Д — К (Копці). У ньому подається етимологія і характеризується стан етимологічної розробки всіх зафіксованих у XIX і XX стст. слів української літературної мови та діалектів, за винятком найрегулярніше утворюваних похідних форм, пов’язаних із наведеними в словнику, і застарілих або вузькофахових термінів іншомовного походження. Розглядаються також етноніми і власні імена людей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 12. Свабода — Стэсам

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 12. Свабода - СтэсамКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 12. Свабода — Стэсам / уклад. : Р. М. Малько, Г. А. Цыхун ; адк. рэд. М. П. Антропаў. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 366 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — навуковае выданне, што з 1978 г. выпускаецца акадэмічным Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. Слоўнік складзены для даследавання развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. У ім утрымліваецца інфармацыя аб семантычных зрухах, словаўтварэнні, лінгвагеаграфіі слоў. Яго мэтавая аўдыторыя — гісторыкі, філолагі, літаратуразнаўцы. Дванаццаты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «С» ад слова «Свабода» па слова «Стэсам» уключна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 11. Раб — Саян

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 11. Раб - СаянКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 11. Раб — Саян / уклад. В. Л. Авілава [і інш.] ; гал. рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — 333 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае выданне, што паказвае развіццё лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых моў (славянскіх і неславянскіх). Слоўнік утрымлівае аналіз слоў беларускай мовы. Ён выходзіць з 1978 г. і адрасаваны ўсім, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы: філолагам, гісторыкам, літаратуразнаўцам. Адзінаццаты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад «Р» па «С» ад слова «Раб» па слова «Саян» уключна.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Катъ — Коречный

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Катъ - КоречныйКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 15. Катъ — Коречный / склад.: А. М. Булыка [і інш.] ; рэд. А. М. Булыка. — Мінск : Беларуская навука, 1996. — 310 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — навуковае выданне, што выходзіла на працягу 1982–2017 гг. У ім ўтрымліваецца тлумачэнне слоў, якія ўжываліся ў беларускай літаратурнай мове XIV–XVIII стст. (старабеларускай мове). У слоўніку ўтрымліваецца граматычная характарыстыка слоў, прыводзяцца прыклады іх выкарыстання ў помніках пісьменнасці. Выданне разлічана на тых, хто займаецца вывучэннем мінулага беларускага народа: гісторыкаў мовы і літаратуры, гісторыкаў, этнографаў, прававедаў, краязнаўцаў. Пятнаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літару «К» ад слова «Катъ» па слова «Коречный» уключна.

Старонкі