Крыніцазнаўства

Кнігі па крыніцазнаўству і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Девичий — Дорогость

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 8. Девичий-ДорогостьКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 8. Девичий — Дорогость / склад. : Р.С. Гамзовіч [і інш.] ; рэд. А.М. Булыка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 312 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, што выходзіць з 1982 г. У шматтомным слоўніку дано тлумачэнне слоў старабеларускай мовы (беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.), а таксама іх граматычная характарыстыка. Выданне прызначана для гісторыкаў, этнографаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто даследуе гістарычнае мінулае беларусаў. Восьмы выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «Д» ад слова «Девичий» па слова «Дорогость» ўключна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы Т. 7. Мгла — Немарнасць

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 7. Мгла - НемарнасцьКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы Т. 7. Мгла — Немарнасць / уклад.: І.І. Лучыц-Федарац, Г.А. Цыхун ; рэд. В.У. Мартынаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 315 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» выдаецца з 1978 г. Слоўнік прызначаны для вывучэння развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з іншымі мовамі (як славянскімі, так і неславянскімі). Прапануемае выданне змяшчае этымалагічны аналіз беларускай літаратурнай і дыялектнай лексікі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі і словаўтварэнню. У сёмым томе «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымліваюцца словы на літары ад М да Н (ад «Мгла» па «Немарнасць» уключна).

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Гляденье — Девичество

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 7. Гляденье-ДевичествоКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 7. Гляденье — Девичество / склад. : Т.І.Блізнюк [і інш.] ; рэд. А.М. Булыка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1986. — 303 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, якое выдаецца з 1982 г. У шматтомным слоўніку дано тлумачэнне слоў старабеларускай мовы (з.зн. беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.), а таксама іх граматычная характарыстыка. Аўдыторыя прапануемага выдання — гісторыкі, этнографы, мовазнаўцы і ўсе, хто даследуе гістарычнае мінулае беларусаў. Сёмы выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары «Г» і «Д» ад слова «Гляденье» па слова «Девичество» ўключна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. Ліра — Маячыць

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. Ліра - МаячыцьКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. Ліра — Маячыць / [уклад. І.І. Лучыц-Федарэц ; рэдактар В.У. Мартынаў]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 287 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, першы том якога выйшаў у 1978 г. Слоўнік змяшчае этымалагічны аналіз слоў беларускай мовы і прызначаны для вывучэння развіцця беларускай лексікі і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Шосты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад Л да М (ад «Ліра» па «Маячыць» уключна).

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Выостреный — Глядати

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 6. Выостреный - ГлядатиКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 6. Выостреный — Глядати / склад.: Р.С. Гамзовіч [і інш.] ; рэд. А.М. Булыка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 303 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае энцыклапедычнае выданне, што выходзіць з 1982 г. У слоўніку дано тлумачэнне слоў беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст. (старабеларускай мовы), утрымліваецца іх граматычная характарыстыка. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Шосты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары «В» і «Г» ад слова «Выостреный» па слова «Глядати» ўключна.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 5. Всперати — Выорати

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 5. Всперати - ВыоратиКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 5. Всперати — Выорати / склад.: Р.С. Гамзовіч [і інш.] ; рэд. А.М. Булыка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1986. — 314 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае энцыклапедычнае выданне, што выходзіць з 1982 г. У слоўніку дано тлумачэнне слоў беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст., а таксама ўтрымліваецца іх граматычная характарыстыка. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Пяты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «В» ад слова «Всперати» па слова «Выорати» ўключна.

Старонкі