Асноўныя публікацыі В.У. Чараўко
Апублікавана admin на нядз, 10/11/2013 - 01:11Кіраўніцтва загадала выкладчыкам падрыхтаваць электронны варыянт сваіх публікацый для размяшчэння на сайце ўніверсітэта. Патрабаванне адно — артыкулы павінны быць у фармаце .pdf. Падаецца, справа ідзе аб паляпшэнні паказчыкаў Alma Mater ў рэйтынгу Webometrics. Вебаметрыкс — міжнародны рэйтынг ВНУ, месца ў якім залежыць не ад вучэбнай або навуковай дзейнасці як такой, а ад напоўненасці сайта карыснымі матэрыяламі. Пад увагу бярэцца колькасць: спасылак на сайт ВНУ; старонак сайта, праіндэксаваных буйнейшымі пошукавымі сістэмамі; файлаў у фарматах .doc, .pdf, .ppt, .ps; публікацый, знойдзеных з дапамогай спецыялізаванага пошуку Google Scholar.