Спадчына. — 1996. — № 1

Спадчына 1996 № 1Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 1.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» утварыўся ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Дзмітрыя Карава пра архіўную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і беларускія архівы ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст., Альбіны Семянчук пра гісторыкаў Польшчы і ВКЛ Марціна Бельскага і Яхіма Бельскага, Генадзя Прыбыткі пра барацьбу магнацкіх груповак у XVIII ст., Аляксандра Надсана пра Кірылу Тураўскага, фрагменты з дыярыюшаў Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

АДЛЮСТРАВАННІ
Дзьмітры Караў. Архіўная спадчына Вялікага Княства Літоўскага і беларускія архівы ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст.
Альбіна Семянчук. Марцін і Яхім Бельскія — гісторыкі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Антон Луцкевіч. Краёвае становішчэ. Публікацыя Алеся Смаленчука

ПРОЗА
Марцін Люціч. «Янка сеяў — людзі жалі». Апавяданне

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Генадзь Прыбытка. Барацьба магнацкіх груповак у XVIII ст.
Вольга Лабачэўская. Беларуская этнаграфічная калекцыя з Вільні

ЭТНАГЕНЕЗ
Фёдар Клімчук. Беларусы — нашчадкі банцараўцаў?

МЕМУАРЫ
Краўцоў Макар. Разгон (Успамін); 20 гадоў назад (Успамін пра Усебеларускі з’езд 1917 г.). Прадмова і падрыхтоўка да друку Аляксандры Гесь
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла. Пераклад і публікацыя Вацлава Арэшкі
Альбрыхт Станіслаў Радзівіл. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы. Прадмова і публікацыя Аляксандра Сьвяжынскага

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Аляксандар Надсан. Сьвяты Кірыла Тураўскі