Перыёдыка

Часопісы па гісторыі, гісторыі Беларусі

Рубрыка ўтрымлівае змест нумароў гістарычных часопісаў і серыйных выпускаў перыядычных выданняў па гісторыі, гістарычных навуках і дысцыплінах. У некаторых выпадках нумары і выпускі змяшчаюцца цалкам. Глядзі таксама рубрыкі «Зборнікі, матэрыялы і тэзісы канферэнцый па гісторыі» і «Артыкулы».

Часопісы па гісторыі Беларусі


Замежныя гістарычныя часопісы


Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса выдавалася з 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, агратэхнічных, тэхнічных навуках выходзілі ў адным нумары без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі савецкага будаўніцтва. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.І. Шадыры пра гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, В.М. Ляўко пра архітэктурна-дэкаратыўную кераміку Віцебска XVI–XVIII стст., А.А. Чуднікавай пра рух вучнёўскай моладзі Беларусі супраць самадзяржаўя і царквы ў пачатку XX ст., У.Е. Снапкоўскага да 30-годдзя ўтварэння ГДР, запіскі аб Турцыі ўраджэнца Беларусі М.П. Урончанка (1834–1835 гг.), апублікаваныя В.П. Грыцкевічам, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук заснавана ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, біялагічных, фізіка-матэматычных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху і савецкага будаўніцтва. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.А. Сяліцкага пра рэканструкцыю фрэсак Спаскага сабора ў Полацку, В.А. Чамярыцкага пра Магілёўскую хроніку як помнік мясцовага летапісання Беларусі XVII–XVIII стст., В.П. Панюціча пра разлажэнне сялянства Беларусі ў 60–70-я гады XIX ст., А.Я. Сукала пра падаўленне царызмам рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1905–1907 гг., Л.Я. Гараніна пра мемуары аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1982 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2 (50).

Характарыстыка: Часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі дапамагаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1982 г. публікуюцца артыкулы В.Ф. Вінакурава і Я.П. Рунца пра ахову валуноў, В.А. Жучкевіча пра геаграфічныя назвы, Я.М. Сахуты пра абрадавую пластыку, Я.Л. Бравер пра новыя звесткі з біяграфіі Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага), паведамленні археолагаў Л.В. Аляксеева пра берасцяную грамату, Л.У. Дучыц пра раскопкі курганоў, М.І. Лашанкова пра бронзавыя люстэркі, а таксама іншыя матэрыялы.

Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II

Commentarii Polocenses historici 2005 Т. 2Часопіс: Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II.

Характарыстыка: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі) — навуковае выданне, якое выходзіла раз на год у 2004–2006 гг. Часопіс быў арыентаваны на асвятленне падзей рэгіянальнай гісторыі. Асноўная частка публікацый датычылася Полацка і Полацкай зямлі ХVI–ХVIII стст., але друкаваліся і артыкулы па ХIХ–ХХ стст. Акрамя артыкулаў і паведамленняў, у часопісе друкаваліся тэксты гістарычных крыніц і рэцэнзіі на гістарычныя працы.

У II томе часопіса Commentarii Polocenses historici (2005 г.) змешчаны артыкулы Андрэя Янушкевіча пра захоп Полацка маскоўскім войскам у 1563 г., Максіма Гардзеева пра акты па праблемах самакіравання ў кнігах полацкага магістрата другой паловы XVII ст., Зміцера Мацвейчыка пра лёсы паўстанцаў 1830–1831 гг. з Віцебскай губерні, паведамленне Віталя Галубовіча пра адну арэнду ў Полацкім ваяводстве ў сярэдзіне ХVII ст., а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага часу публікацыі па гуманітарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па найноўшай, савецкай гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра вывучэнне курганоў радзімічаў, П.К. Башко пра адносіны Саветаў на тэрыторыі Беларусі да пытанняў вайны і міру ў сакавіку — чэрвені 1917 г., І.І. Салівон пра ролю міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва Беларускай ССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1998. — № 2

Спадчына 1998 № 2Часопіс: Спадчына. — 1998. — № 2 (128).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1998 г. змешчаны артыкулы Адама Станкевіча пра «Мужыцкую праўду» і ідэю незалежнасці Беларусі, Алеся Смалянчука пра адлюстраванне К. Каліноўскага ў польскай гістарычнай традыцыі, лісты Льва Сапегі, матэрыялы пра «пакаянне» Янкі Купалы ў час масавых рэпрэсій і дакументы па дыпламатычнай дзейнасці БНР у Германіі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Старонкі