Кнігі па філасофіі і філасофскіх дысцыплінах, тэорыі гісторыі, метадалогіі гісторыі
Апублікавана admin на пан, 11/03/2013 - 22:26Энцыклапедыі і слоўнікі па філасофіі
Энцыклапедыі і слоўнікі па філасофіі
Кніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В.Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. тома : В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 615 с.
Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шасцітомніка «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны інтэлектуальнай гісторыі Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Аўтары — С.А. Падокшын, І.В. Саверчанка, І.А. Бортнік і іншыя — разглядаюць такія рэлігійна-грамадскія феномены, як рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Стваральнікі трэцяга тома прааналізавалі шматлікія творы палемічнай і дыдактычнай літаратуры, створаныя прадстаўнікамі праваслаўнага, каталіцкага, рэфарармацыйнага, уніяцкага лагераў і рэканструявалі адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм.
Кніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — 840 с.
Анатацыя: У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV — сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая ўвага надаецца творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мацея Стрыйкоўскага і інш., узнаўленню базавых элементаў познесярэднявечнай штодзённасці, аналізу рэнесансных міфа-гістарычных наратываў, датычных ранняй этнічнай гісторыі рэгіёна ВКЛ.
Фармат: Pdf.
Памер: 5,4 MB.
Кніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча / В.Б. Евароўскі [і інш.]; рэд. кал.: В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 575 с.
Анатацыя: Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходне еўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш.
Фармат: Pdf.
Памер: 3,09 MB.
© Victar Charauko, 2011-2023