Канфесійная гісторыя

Кнігі па канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўству

Кнігі па гісторыі рэлігіі і рэлігіязнаўству


Энцыклапедыі па гісторыі рэлігіі


Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз)

ПадокшынКніга: Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз) / С. А. Падокшын. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 111 ст.

Характарыстыка: Прапануемая кніга філосафа і гісторыка Сямёна Аляксандравіча Падокшына — адна з найлепшых работ па канфесійнай гісторыі Беларусі. У ёй зроблена спроба канцэптуальнага аналізу царкоўнай уніі як гістарычнай з’явы, разглядаецца яе палітычны, культуралагічны, філасофскі сэнс, яе ўплыў на грамадскае і духоўнае жыццё беларускага народа. Паказана, што на працягу XIV–XVI стст. у грамадскай практыцы ВКЛ склаліся дзве альтэрнатыўныя мадэлі рэлігійна-царкоўнага жыцця: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай якой з’яўлялася свабода рэлігійнага выбару, верацярпімасць, і кансерватыўная, дзяржаўна-ахоўная, у аснове якой ляжала ідэя уніі, або аб’яднання каталіцтва і праваслаўя. Разглядаюцца ўзаемадзеянне гэтых мадэлей, станоўчыя і адмоўныя вынікі іх рэалізацыі.

Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы

Марзалюк І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы на землях Заходняй Беларусі і ЛітвыАртыкул: Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы / І.А. Марзалюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. — 2003. — № 4 (16). — С. 8–14.

Анатацыя: Артыкул Ігара Аляксандравіча Марзалюка прысвечаны місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы ў балцкім асяроддзі ў эпоху сярэднявечча. На падставе пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар паказвае наяўнасць значнай праслойкі усходнеславянскага праваслаўнага («русінскага») баярства на землях Заходняй Беларусі і Літвы. Аўтар прыходзіць да высновы, што пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–ХIV стст. працэс усходнеславянскай каланізацыі і місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы на ўласна літоўскіх землях працягваўся. Пры гэтым прыняцце балтамі праваслаўя садзейнічала іх асіміляцыі.

Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі

Заяц Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на БеларусіАртыкул: Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі / Ю.А. Заяц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2013. — Вып. 24. Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). — С. 12–17.

Анатацыя: Пытанне хрысціянізацыі Беларусі ўваходзіла ў кола навуковых інтарэсаў гісторыка і археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца. У 1998 г. быў апублікаваны яго навукова-папулярны артыкул «Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях», дзе ўтрымлівалася крытыка папулярных ідэалагізаваных поглядаў на распаўсюджванне хрысціянскай рэлігіі на Беларусі. Навукова-папулярны фармат і невялікі аб’ём згаданага артыкула не дазволіў Ю.А. Заяцу падрабязна аргументаваць уласныя меркаванні, таму некаторыя сцверджанні аўтара былі толькі пазначаны. Публікуемы зараз артыкул Ю.А. Заяца «Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі» з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем.

Кароткі, У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часу

Кароткі У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часуАртыкул: Кароткі, У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часу. (Да 350-годдзя з дня смерці) / У.Г. Кароткі // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1983. — № 5. — С. 111–117.

Анатацыя: Мялецій Сматрыцкі нарадзіўся на Падоллі ў сям’і Герасіма Сматрыцкага, першага рэктара Астрожскай калегіі. Ён скончыў Астрожскую калегію, Віленскую езуіцкую акадэмію, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім і Нюрнбергскім універсітэтах. Доўгі час Мялецій правёў на Беларусі і ў Літве. Ён стаў адным з заснавальнікаў стылю барока ў культуры Беларусі і Украіны. Многія яго творы былі накіраваны на абарону праваслаўя ад нападкаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў.

Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча

Прашковіч М.І. Лямент на смерць Лявона КарповічаАртыкул: Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча / М.І. Прашковіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1. — С. 121–129.

Анатацыя: У артыкуле ўпершыню даследуецца малавядомы твор першай паловы ХVII ст. — «Лямент...» на смерць Лявонція Карповіча. Смерць Лявонція Карповіча стала толькі падставай для напісання твора, а прычынай яго стварэння была складаная рэлігійная барацьба, якая пачалася на беларускіх землях у сувязі з Брэсцкай уніяй 1596 г. У «Ляменце...» адлюстраваліся асноўныя супярэчнасці эпохі, звязаныя з рэлігійна-палітычнай барацьбой прыхільнікаў і праціўнікаў царкоўнай уніі. Падкрэсліваецца, што па сваіх мастацкіх якасцях гэты вялікі паэтычны твор не мае сабе роўных у сілабічнай паэзіі ХVI — першай паловы ХVII ст. і нават можа спаборнічаць з вершамі Сімяона Полацкага.

Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай

Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне перад падзеламі Рэчы ПаспалітайАртыкул: Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / А.П. Грыцкевіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6. — С. 62–71.

Анатацыя: На Беларусі ў другой палове ХVIII ст. у якасці барацьбітоў за праваслаўе выступалі расійскі ўрад, яго стаўленік Георгій Каніскі і нешматлікая праваслаўная дробная шляхта. Апошняя дабівалася аднолькавых з каталіцкай шляхтай палітычных правоў, але з-за малалікасці і палітычнай слабасці адыгрывала другарадную ролю ў Слуцкай канфедэрацыі. Беларускай праваслаўнай шляхты нават не хапіла на стварэнне самастойнай канфедэрацыі. Удзел у канфэдэрацыі істотна не змяніў яе палітычнага становішча.

Старонкі