Фильмы-история Беларуси

Фільмы па гісторыі Беларусі

Вацлаў Ластоўскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Вацлаў ЛастоўскіФільм: Вацлаў Ластоўскі.

Від: Навукова-папулярны, адукацыйны.

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»), прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму. «Ён пасвяціў усяго сабе адраджэнню беларускага народу, належачы да тых нямногіх, што не толькі ўсёй душой аддаліся справе беларускай, але і ўвесь час свой аддавалі ёй», — так пісаў пра гэтага чалавека вядомы дзеяч беларускага замежжа Янка Станкевіч. Ластоўскі нарадзіўся ў 1883 г. на Віцебшчыне ў сям’і беззямельнага шляхціча. Скончыўшы толькі пачатковую школу і непрацяглы час слухаючы лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце, юнак здолеў праз самаадукацыю здабыць бліскучыя веды ў гуманітарных навуках. Вацлаў Ластоўскі актыўна ўдзельнічаў у грамадскім і культурным жыцці Вільні, стаў адным з ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху. У 1909–1914 гг. ён працаваў рэдакцыйным сакратаром газеты «Наша Ніва». На старонках гэтай газеты друкаваліся публіцыстычныя артыкулы, апавяданні і вершы і самога Ластоўскага, які карыстаўся псеўданімамі Юрый Верашчака і Власт. Упэўнены ў тым, што абуджэнне народа немагчымае без ведаў пра ўласную гісторыю, Вацлаў Ластоўскі займаўся грунтоўным вывучэннем беларускай мінуўшчыны. Вынікам стала надрукаваная ў 1910 г. «Кароткая гісторыя Беларусі».

«Літоўскі Геркулес» (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Літоўскі ГеркулесФільм: «Літоўскі Геркулес».

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны.

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Юрый Радзівіл быў чалавекам незвычайнай сілы і вялікага ваеннага таленту. Значная частка ягонага жыцця прайшла ў вайсковых паходах, у якіх ён трыццаць разоў святкаваў перамогу. За гэта сучаснікі далі яму мянушку Вікто́р — пераможца, — а таксама празвалі «Літоўскім Геркулесам». Дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ён быў сынам канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Старога. Спачатку Юрый служыў намеснікам у розных мястэчках дзяржавы, некалькі гадоў з’яўляўся кіеўскім ваяводам, працяглы час займаў ганаровую пасаду падчашага ВКЛ. Аднак славу Юрый Радзівіл здабыў на полі бітвы.

Мікалай Крыштаф Дарагастайскі (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Крыштаф ДарагастайскіФільм: Мікалай Крыштаф Дарагастайскі.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Мікалай Крыштаф Дарагастайскі паходзіў з вядомага ў Вялікім Княстве Літоўскім роду Манвідаў. Як гэта часта бывала ў тыя часы, на навучанне бацькі выправілі юнака ў Заходнюю Еўропу. Там ён спасцігаў не толькі кніжную навуку, але і майстэрства бою. За поспехі ў вучобе юнак атрымаў ступень доктара медыцыны, а за вайсковыя заслугі — тытул барона Свяшчэннай Рымскай імперыі. Найдаўжэй малады магнат затрымаўся ў Неапалі, дзе працавала першая ў свеце вышэйшая школа коннай язды. Надворны канюшы неапалітанскага віцэ-караля Антоніа Ферара запаліў юнака марай стварыць кнігу па конегадоўлі.

Уладзіслаў IV Ваза (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Уладзіслаў IV ВазаФільм: Уладзіслаў IV Ваза.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Уладзіслаў ІV Ваза меў як здольнасці, так і амбіцыі. Але ягоныя планы магчыма было рэалізаваць у цэнтралізаванай краіне з абсалютнай манархіі. Спробы ўзмацніць каралеўскую ўладу ў Рэчы Паспалітай праваліліся, бо гэтага не жадалі ні магнатэрыя, ні шляхта. Як і бацька, Уладзіслаў працягваў ужываць тытул шведскага караля, хаця ніколі не валодаў шведскім тронам. Таксама ён іменаваўся царом маскоўскім, хоць нават не быў у Крамлі. Ён імкнуўся распачаць вялікую вайну супраць Турцыі, але толькі скіраваў сваіх саюзнікаў супраць сябе.

Мікалай Радзівіл Руды (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Радзівіл РудыФільм: Мікалай Радзівіл Руды.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Мікалай Радзівіл Руды быў сынам легендарнага Юрыя Радзівіла, празванага за вайсковыя поспехі «Літоўскім Геркулесам», а таксама даводзіўся братам Барбары Радзівіл. Мянушку «Руды» Мікалай Радзівіл атрымаў за колер валасоў. Ён увайшоў у гісторыю як чалавек, што нязменна адстойваў незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага і на соймах, і на поле бітвы. Адзін з самых магутных магнатаў свайго часу, ён спалучаў шчырасць, смеласць і высокароднасць.

Мікалай Крыштоф Радзівіл (фільм, «Гісторыя пад знакам «Пагоні»)

фільм Гісторыя пад знакам Пагоні Мікалай Крыштоф РадзівілФільм: Мікалай Крыштоф Радзівіл.

Від: Дакументальны, адукацыйны, навукова-папулярны

Характарыстыка: Фільм з дакументальнага цыкла «Гісторыя пад знакам «Пагоні» («Белсат»). Гэты чалавек з вядомага магнацкага рода спрычыніўся да ўсіх важных падзей другой паловы ХVI ст. Ягонае жыццё — адбітак таго часу. Мужны ваяр і гаспадарлівы кіраўнік, пісьменнік і мецэнат, варты прадаўжальнік годнай лініі нясвіжскіх Радзівілаў. Мікалай Крыштоф Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, быў сынам Мікалая Радзівіла Чорнага. Неяк у вялікакняжацкім палацы бацькі малога Мікалая Крыштофа выйшлі паглядзець на фейерверк, пакінуўшы зусім маленькага хлопчыка. Той заплакаў. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падыйшоў да ложачка, пагушкаў малога, назваўшы жартам сіроткам. Так з лёгкай рукі манарха ў Мікалая Крыштофа Радзівіла з’явілася мянушка «Сіротка».

Старонкі