Краеведение Беларуси

Кнігі па краязнаўству Беларусі

Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы

Шайкоў В., Лукашэвіч А. Полацкі кадэцкі корпусАртыкул: Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы / В. Шайкоў, А. Лукашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 4. — С. 45–51.

Анатацыя: Артыкул гісторыкаў Васіля Іванавіча Шайкова і Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча прысвечаны гісторыі стварэння і дзейнасці Полацкага кадэцкага корпуса. Узнікненне гэтай вучэбнай установы непасрэдна звязана з Полацкай езуіцкай акадэміяй. У 1820 г. акадэмія, якой прысвечаны асобны артыкул В.І. Шайкова, была зачынена. На яе месцы было арганізавана вышэйшае піярскае вучылішча, што праіснавала да 1830 г. Выкладчыкі вучылішча падтрымлівалі цесныя творчыя сувязі з Віленскім універсітэтам: Полацк наведаў вядомы гісторык Іяхім Лялевель, а некалькі полацкіх выкладчыкаў належалі да руху філаматаў. У 1830 г. вышэйшае піярскае вучылішча ў Полацку было закрыта як «культурны цэнтр польскай цывілізацыі», а на яго месцы, г.зн. у былых езуіцкіх карпусах, пачаў дзейнічаць кадэцкі корпус.

Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820 гг.)

Шайкоў В. Полацкая езуіцкая акадэміяАртыкул: Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820 гг.) / В. Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4. — С. 73–82.

Анатацыя: Артыкул гісторыка Васіля Іванавіча Шайкова, колішняга загадчыка кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прысвечаны абставінам узнікнення, дзейнасці і скасавання Полацкай езуіцкай акадэміі. Падзеі разглядаюцца ў кантэксце ўзаемаадносін паміж свецкай і духоўнай уладамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя адчувала неабходнасць у падтрымцы насельніцтва. Каталіцкае і ўніяцкае духавенства не толькі не спяшалася з прыняццем прысягі, але і стала ў апазіцыю да царскага ўрада. Выключэннем былі езуіты, якія першымі прынеслі прысягу на вернасць Кацярыне ІІ і пачалі актыўную прапагандысцкую дзейнасць ў падтрымку самаўладдзя. Імператрыца ўбачыла ў Таварыстве Іісуса патэнцыйную апору, да таго ж яна была ў захапленні ад наладжанай езуітамі сістэмы адукацыі.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1984. — 368 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс узятых пад ахову помнікаў, які мае статус афіцыйнага дакумента. Прапануемы том прысвечаны помнікам Брэсцкай вобласці. Пасля выпуска «Збора» ў сямі тамах (васьмі кнігах) пачалося яго перавыданне ў дапрацаваным дапоўненым выглядзе на рускай мове. З распадам СССР перавыданне было спынена. Першы і адзіны том рускамоўнага выдання быў прысвечаны Брэсцкай вобласці, выйшаў у 1990 г. і таксама прадстаўлены на сайце.

У першы том «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» ўвайшлі помнікі г. Брэста, а таксама Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Жабінскаўскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пінскага, Пружанскага, Столінскага раёнаў. Улічаны помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул з характарыстыкай яго гістарычнай і мастацкай каштоўнасці. Акрамя таго, выданне ўключае спіс бібліятэк, музеяў і архіваў Брэсцкай вобласці і імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКніга: Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с. ; іл.

Характарыстыка: У 1984–1988 гг. у БССР было ажыццёўлена выданне «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». На працягу наступных гадоў спісы помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння папаўняліся, што абумовіла падрыхтоўку прапануемага выдання. «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» 2009 г. выдання ўключае помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва, а таксама матэрыяльныя рухомыя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Звесткі па гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1» і «2» дапоўнены здымкамі, апісаннем і кароткай гістарычнай даведкай. У даведніку ўтрымліваецца больш за 800 фотаздымкаў.

Страчаная спадчына

Страчаная спадчынаКніга: Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.] ; уклад. Т. В. Габрусь. — Мінск : Беларусь, 2003. — 351 с. ; іл.

Характарыстыка: Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца манументальнае дойлідства. У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помнікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуць слядоў, і такім чынам збядніць гістарычную памяць народа. Са стагоддзя ў стагоддзе рабілася гэта на зямлі беларускай. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як беларускі. Край, што знаходзіўся на мяжы заходне- і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, паміж моцных і прагных суседніх дзяржаў, пастаянна з’яўляўся аб’ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. МінскКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 333 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, якія былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову. У том, прысвечаны г. Мінску, увайшлі артыкулы пра помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Мінска. У канцы тома даны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 98,3 MB.

Старонкі