Чараўко, В.У. Элементы пахавальнага абраду сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.
Апублікавана admin на чцв, 09/06/2022 - 08:54Артыкул: Чараўко, В. У. Элементы пахавальнага абраду сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў [Электронны рэсурс] : электрон. зб. навук. арт. ІV Міжнар. навук. канф. да 50-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Полацк, 19–20 красавіка 2018 г. — Наваполацк, 2018. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). — С. 126–132.
Анатацыя: артыкул прысвечаны элементам пахавальнага абраду сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–XVIII стст. Разгледжаны катэгорыі пахавальных помнікаў, арыенціроўка касцяка, палажэнне рук, глыбіня і засыпка магільных ям, наяўнасць трун, надмагіллі. Большасць элементаў пахавальнага абраду гарадскога і сельскага насельніцтва супадаюць. Для гарадоў у большай ступені характэрны могільнікі пры цэрквах (хаця і не абавязкова), могілкі ў сельскай мясцовасці часцей не былі прывязаны да храмаў. Многія сельскія могілкі адрозніваюцца каменнымі надмагіллямі, наяўнасць якіх не характэрна для гарадскіх некропалей.