Кнігі, карты, фільмы, фонадакументы і аўдыёлекцыі па гісторыі СССР
Апублікавана admin на аўт, 22/04/2014 - 02:05Кнігі па гісторыі Беларусі, Украіны і Расіі савецкага перыяду
Кнігі па гісторыі Беларусі, Украіны і Расіі савецкага перыяду
Кніга: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.; іл.
Характарыстыка: найноўшае абагульняючае акадэмічнае выданне па гісторыі Беларусі.
Анатацыя: У пятым томе шасцітомніка «Гісторыя Беларусі» адлюстравана гісторыя беларускага народа на працягу 1917–1945 гг., яго сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае развіццё ва ўмовах БССР і Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, у часы другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Фармат: Pdf.
Памер: 63,2 MB.
Кніга: Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. — 5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с.; іл.
Характарыстыка: Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.
Фармат: Djvu.
Памер: 4,6 MB.
Кніга: Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002) / З. Шыбека. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.; іл.
Анатацыя: Кніга Захара Шыбекі з'яўляецца аўтарскай версіяй сціслага сінтэтычнага выкладу гісторыі Беларусі ад канца XVIII ст. да 2002 года. Падзеі дзяржаўна-палітычнага і грамадскага жыцця краіны паказаны ў сувязі з агульнаеўрапейскім кантэкстам, асаблівая ўвага нададзеная тым аспектам беларускага мінулага, асвятленне якіх найбольш цярпела ад ідэалагічных установак старой гістарыяграфіі.
Фармат: Djvu.
Памер: 7,14 MB.
Кніга: Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі [і інш.]. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.; іл.
Характарыстыка: першае абагульняючае выданне незалежнай Беларусі па айчыннай гісторыі.
Анатацыя: У 2-й частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб’ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследаваныя старонкі гісторыі нацыянальнага руху, сталінскіх рэпрэсій, беларускай дыяспары і інш. Паказаны супярэчлівы характар развіцця грамадства. Разам з вядомымі дзеячамі ў кнізе нямала новых асоб.
Фармат: Djvu.
Памер: 9,96 MB.
Кніга: Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. ХІХ - ХХ стст.: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі [і інш.]. — Мн.: РІВШ БДУ, 2002. — 656 с.
Характарыстыка: другая частка сумеснага праекта гродзенскіх і мінскіх гісторыкаў. Перыяд новага і навейшага часу ў еўрапейскай гісторыі адзначаны глыбіннымі ўзрушэннямі, рэвалюцыямі, дзвюмя сусветнымі войнамі, буйнейшай аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя падзеі пакінулі глыбокі адбітак на лёсе беларускага народа. У кнізе прасочаны складаныя праблемы фарміравання беларускай нацыі, нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і духоўнага развіцця беларускага народа.
Фармат: Djvu.
Памер: 5,23 MB.
Книга: Україна крізь віки. Том 10. Рубльов, О.С. Українські визвольні змагання 1917–1921 рр. / О.С. Рубльов, О.П. Реεнт. — Київ: Альтернативи, 1999. — 320 с.; іл.
Характеристика: Десятый том многотомного издания по истории Украины посвящён бурным 1917 — 1921 годам, когда Украина впервые в ХХ веке боролась за независимость.
Формат: Djvu.
Размер: 3,26 MB.
© Victar Charauko, 2011-2023