Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — Вып. 1

Гістарычна-археалагічны зборнік 1927 Вып. 1Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — Вып. 1.

Характарыстыка: «Гістарычна-археалагічны зборнік» (ГАЗ) — перыядычнае навуковае выданне, прысвечанае актуальным пытанням археалогіі і гісторыі шырокага храналагічнага дыяпазону. Першы выпуск зборніка быў выданы Інбелкультам і пабачыў свет у 1927 г. У № 1 ГАЗа апублікаваны артыкулы М. Доўнар-Запольскага аб сацыяльна-эканамічнай структуры ВКЛ у XVI — XVIII стст., Л. Шчакаціхіна аб роспісах Барысаглебскай царквы ў Смаленску, У. Пічэты аб вялікакняжацкіх маёнтках пасля валочнай рэформы, Зм. Даўгялы аб магілёўскім брацтве і адносінах урада да уніятаў у часы Паўла І, А. Ляўданскага і К. Палікарповіча аб неалітычных стаянках, І. Сербава аб археалагічных раскопках у ваколіцах Мінска ў 1925 г., І. Хозерава аб Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве ў Полацку, а таксама артыкулы шэрагу іншых даследчыкаў.

Пасля выхаду першага выпуска ГАЗа выданне было закрыта. Аднаўленне яго адбылося толькі ў 1993 г.

Змест нумара:

Доўнар-Запольскі М. Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях
Шчакаціхін Л. Орнамэнтальныя росьпісы сьмядынскай Барысаглебскай царквы ў Смаленску
Доўнар-Запольскі М. Да юбілею беларускага кнігадруку
Пічэта У. Гаспадарскія (вялікакняскія) двары ў заходніх воласьцях Беларусі пасьля рэформы Жыгімонта-Аўгуста
Даўгяла З. Магілеўскае «брацтва прасалаў»
Даўгяла З. Урадавыя адносіны да унітаў на Меншчыне ў часы Паўла I
Бурдзейка А. Нарыс соцыяльна-экономічнага жыцьця места Наваградку ў XVI сталецьці
Ляўданскі А. Нэолітычныя стаянкі ў Смаленскай губэрні
Сербаў І. Архэолёгічныя раскопкі ў аколіцах Менску ў 1925 годзе
Палікарповіч К. Нэолітычная стаянка каля балота Печанеж на Калініншчыне
Дружчыц В. Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры
Хозераў І. Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку
Харламповіч П. Праскія грашы ў беларускіх монэтных скарбах
Харламповіч П. Монэтныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага Дзяржаўнага Музэю
Varia [Рознае]
Дружчыц В. Да пытаньня аб мове Літоўскага Статуту
Раўрэбе І. Абрам Кункі, яўрэй-вандроўнік па Беларусі ў канцы XVII ст.
Дружчыц В. Зьезд польскіх гісторыкаў у Познані ў сьнежні 1925 г.
Даўгяла З. Знаходка палеолітычнае стаянкі ў Беларусі
Дубінскі С. Раскопкі Банцараўскага гарадзішча каля Менску ў 1926 г.
Даўгяла З. Новыя раскопкі каля Гомеля
— Дзейнасьць Гістарычна-Архэолёгічнае Камісіі Інстытуту Беларускае Культуры
Шчакаціхін М., Даўгяла З. Новыя архіўныя матар’ялы
Бібліографія