Исторические журналы

Часопісы па гісторыі, гісторыі Беларусі

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. — 1969. — № 1

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Серыя ІІІ 1969 № 1Часопіс: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. Гісторыя. Філасофія. Эканоміка. Права. — 1969. — № 1.

Характарыстыка: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, серыя ІІІ — навуковы часопіс БДУ, у якім друкаваліся артыкулы па грамадскіх навуках і дысцыплінах: гісторыі, філасофіі, эканоміцы, праву. Часопіс быў заснаваны ў 1969 г. Сярод матэрыялаў гістарычнай тэматыкі пераважалі публікацыі па навейшай гісторыі, гісторыі савецкай Беларусі, партыйнаму і дзяржаўнаму будаўніцтву. Побач з артыкуламі па філасофіі друкаваліся матэрыялы па «навуковаму камунізму». У № 1 Весніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (серыя ІІІ) за 1969 г. з гістарычных артыкулаў надрукаваны публікацыі І.О. Царук аб культурным будаўніцтве ў заходніх абласцях Беларускай ССР, Ю.П. Броўкі аб знешнепалітычнай дзейнасці БССР, П.З. Савачкіна аб развіцці навукі на гістарычным факультэце БДУ, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Адзначым адмысловы раздзел з характэрнай назвай «Супраць буржуазнай ідэалогіі».

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — часопіс, у якім публікаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук узнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, фундаментальных, прыкладных навуках выдаваліся пад адной вокладкай. Сярод гістарычных асноўная ўвага аддавалася матэрыялам па гісторыі рэвалюцыйнага руху і савецкага будаўніцтва. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.П. Ксянзова пра новыя помнікі позняга мезаліту ўсходняй Беларусі, А.У. Лібезіна пра ўдзел камуністаў-рабочых у дзейнасці пярвічных арганізацый Кампартыі Беларусі ў 1966–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса выдавалася з 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, агратэхнічных, тэхнічных навуках выходзілі ў адным нумары без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі савецкага будаўніцтва. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.І. Шадыры пра гарадзішчы ранняга жалезнага веку на поўначы Беларусі, В.М. Ляўко пра архітэктурна-дэкаратыўную кераміку Віцебска XVI–XVIII стст., А.А. Чуднікавай пра рух вучнёўскай моладзі Беларусі супраць самадзяржаўя і царквы ў пачатку XX ст., У.Е. Снапкоўскага да 30-годдзя ўтварэння ГДР, запіскі аб Турцыі ўраджэнца Беларусі М.П. Урончанка (1834–1835 гг.), апублікаваныя В.П. Грыцкевічам, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук заснавана ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, біялагічных, фізіка-матэматычных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху і савецкага будаўніцтва. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.А. Сяліцкага пра рэканструкцыю фрэсак Спаскага сабора ў Полацку, В.А. Чамярыцкага пра Магілёўскую хроніку як помнік мясцовага летапісання Беларусі XVII–XVIII стст., В.П. Панюціча пра разлажэнне сялянства Беларусі ў 60–70-я гады XIX ст., А.Я. Сукала пра падаўленне царызмам рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1905–1907 гг., Л.Я. Гараніна пра мемуары аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1982 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 2 (50).

Характарыстыка: Часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі дапамагаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1982 г. публікуюцца артыкулы В.Ф. Вінакурава і Я.П. Рунца пра ахову валуноў, В.А. Жучкевіча пра геаграфічныя назвы, Я.М. Сахуты пра абрадавую пластыку, Я.Л. Бравер пра новыя звесткі з біяграфіі Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага), паведамленні археолагаў Л.В. Аляксеева пра берасцяную грамату, Л.У. Дучыц пра раскопкі курганоў, М.І. Лашанкова пра бронзавыя люстэркі, а таксама іншыя матэрыялы.

Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II

Commentarii Polocenses historici 2005 Т. 2Часопіс: Commentarii Polocenses historici. — 2005. — Том II.

Характарыстыка: Commentarii Polocenses historici (Полацкія гістарычныя запіскі) — навуковае выданне, якое выходзіла раз на год у 2004–2006 гг. Часопіс быў арыентаваны на асвятленне падзей рэгіянальнай гісторыі. Асноўная частка публікацый датычылася Полацка і Полацкай зямлі ХVI–ХVIII стст., але друкаваліся і артыкулы па ХIХ–ХХ стст. Акрамя артыкулаў і паведамленняў, у часопісе друкаваліся тэксты гістарычных крыніц і рэцэнзіі на гістарычныя працы.

У II томе часопіса Commentarii Polocenses historici (2005 г.) змешчаны артыкулы Андрэя Янушкевіча пра захоп Полацка маскоўскім войскам у 1563 г., Максіма Гардзеева пра акты па праблемах самакіравання ў кнігах полацкага магістрата другой паловы XVII ст., Зміцера Мацвейчыка пра лёсы паўстанцаў 1830–1831 гг. з Віцебскай губерні, паведамленне Віталя Галубовіча пра адну арэнду ў Полацкім ваяводстве ў сярэдзіне ХVII ст., а таксама іншыя матэрыялы.

Старонкі