Аудио-Археология

Фанатэка па гісторыі і археалогіі Беларусі

Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на Беларусі (аўдыёзапіс)

Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на БеларусіЗапіс: Старажытная кераміка на Беларусі

Выступоўца: Марыя Ткачова (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 22.03.2014. Археолаг Марыя Ткачова распавядае аб старажытнай кераміцы на Беларусі. Першыя керамічныя вырабы на беларускіх землях з'явіліся ў неаліце. Гэта былі досыць вялікія гаршкі з вострым або закругленым дном. Першая кераміка была не вельмі трывалай з прычыны наяўнасці раслінных дамешкаў. Марыя Ткачова распавядае пра развіццё тэхналогіі вырабу глінянага посуду, а таксама закранае пытанне розных варыянтаў арнаментацыі посуду і значэння арнаменту.

Алена Калечыц. Першабытныя людзі на Беларусі (аўдыёзапіс)

Алена Калечыц. Першабытныя людзі на БеларусіЗапіс: Першабытныя людзі на Беларусі

Выступоўца: Алена Генадзеўна Калечыц (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 15.03.2014. Археолаг Алена Генадзеўна Калечыц распавядае аб першабытных людзях на Беларусі. Лекцыя мае комплексны характар: закранаюцца такія аспекты, як спосабы палявання, асаблівасці прыгатавання ежы, першы посуд, адзенне тагачасных людзей і г.д.

Людміла Дучыц. Паданні аб рэках і азёрах (аўдыёзапіс)

Запіс: Паданні аб рэках і азёрах

Выступоўца: Людміла Дучыц (археолаг, этнограф)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Перадача прысвечана месцу рэк і азёр у беларускай міфалогіі. Паводле міфалогіі, пачынальнікам беларусаў быў князь Бай. Былі ў яго сабакі: Стаўры і Гаўры. Паміраючы, князь перадаў іх малодшаму сыну Белаполю і загадаў пусціць на волю. Колькі за дзень адбягуць сабакі — там і будуць уладанні Белаполя. Белаполь злавіў двух птушак і пусціў адну на поўдзень, другую — на захад. Сабакі пабеглі за птушкамі, і па іх слядах пацяклі Дняпро і Дзвіна...

Людміла Дучыц распавядае фальклорныя сюжэты аб паходжанні розных беларускіх рэк і азёр — ад Дняпра, Дзвіны і міфалагічнага Дунаю (дарэчы, і на Беларусі ёсць рака з такой назвай) да невялічкіх рачулак.

Людміла Дучыц. Курганы (аўдыёзапіс)

Запіс: Курганы

Выступоўца: Людміла Дучыц (археолаг, этнограф)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Спадчына» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Археолаг Людміла Дучыц распавядае аб тым, што такое курганы, як іх вывучэнне дае магчымасць дазнацца аб рассяленні насельніцтва, славянізацыі, абрадах. Асноўная ўвага ўдзяляецца месцы курганоў у традыцыйнай культуры беларусаў — звязаным з курганамі паданням.

Юрый Бохан. Бастыённая фартыфікацыя (аўдыёзапіс)

Запіс: Бастыённая фартыфікацыя

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 8 жніўня 2006 г. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадскіх умацаванняў. Распавядаецца аб бастыённай фартыфікацыі беларускіх гарадоў. Што такое бастыёны і курціны, італьянская і новая італьянская сістэмы, як на развіццё абарончых збудаванняў упрывала развіццё артылерыі. Геранёнскі і Нясвіжскі замкі.

Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі (аўдыёзапіс)

Запіс: Замкавае будаўніцтва на Беларусі

Выступоўца: Юрый Бохан (археолаг)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір 27 красавіка 2006 г. Археолаг Юрый Бохан працягвае тэму гарадской фартыфікацыі і распавядае аб замкавым будаўніцтве. Замкі-фартэцыі. Геранёнскі, Ковенскі, Мірскі замкі. Архітэктура Мірскага замка — нямецкія, польскія або малдаўскія ўплывы?

Старонкі