Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы
Апублікавана admin на пан, 18/07/2016 - 20:55Артыкул: Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы / В. Шайкоў, А. Лукашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 4. — С. 45–51.
Анатацыя: Артыкул гісторыкаў Васіля Іванавіча Шайкова і Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча прысвечаны гісторыі стварэння і дзейнасці Полацкага кадэцкага корпуса. Узнікненне гэтай вучэбнай установы непасрэдна звязана з Полацкай езуіцкай акадэміяй. У 1820 г. акадэмія, якой прысвечаны асобны артыкул В.І. Шайкова, была зачынена. На яе месцы было арганізавана вышэйшае піярскае вучылішча, што праіснавала да 1830 г. Выкладчыкі вучылішча падтрымлівалі цесныя творчыя сувязі з Віленскім універсітэтам: Полацк наведаў вядомы гісторык Іяхім Лялевель, а некалькі полацкіх выкладчыкаў належалі да руху філаматаў. У 1830 г. вышэйшае піярскае вучылішча ў Полацку было закрыта як «культурны цэнтр польскай цывілізацыі», а на яго месцы, г.зн. у былых езуіцкіх карпусах, пачаў дзейнічаць кадэцкі корпус.