Беларускі гістарычны часопіс

Беларускі гістарычны часопісЧасопіс: Беларускі гістарычны часопіс.

Характарыстыка: «Беларускі гістарычны часопіс» (БГЧ) узнік ў 1993 г. Як адзначаў першы галоўны рэдактар БГЧ Васіль Кушнер, ідэя стварэння рэспубліканскага гістарычнага часопіса існавала з 1950–1960-х гг. Аднак рэалізаваць яе тады не ўдалося, паколькі курс на пабудову камунізму і стварэнне савецкага народа як новай гістарычнай супольнасці не прадугледжваў глыбокага і аб’ектыўнага вывучэння нацыянальнай гісторыі і развіцця гістарычнай адукацыі. Сітуацыя змянілася пасля таго, як Беларусь стала суверэннай дзяржавай. Часопіс паставіў сваёй мэтай садзейнічаць нацыянальнаму адраджэнню, росту нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму сваёй Бацькаўшчыны праз аб’ектыўнае вывучэнне і асвятленне гістарычных падзей, пашырэнне гістарычных ведаў.

«Беларускі гістарычны часопіс» — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне, арыентаванае найперш на школьных настаўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Часопіс надае надае вялікую ўвагу папулярызацыі гістарычных ведаў. У ім публікуюцца як навуковыя артыкулы, так і метадычныя распрацоўкі да ўрокаў, што з’яўляецца яго адметнасцю. Перыядычнасць выдання часопіса была рознай: спачатку ён выходзіў 4 разы на год, потым — 6, а з ліпеня 2003 г. — 12 разоў на год, г.зн. штомесячна.

На сённяшні дзень (чэрвень 2016 г.) БГЧ не мае свайго сайта. Змест нумароў за 2013–2016 гг. прадстаўлены на старонцы «Беларускага гістарычнага часопіса» на сайце выдавецтва «Пачатковая школа».


Змест нумароў.