Спадчына

Часопіс СпадчынаЧасопіс: Спадчына

Характарыстыка: У 1989 г. на базе інфармацыйнага навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» быў створаны часопіс «Спадчына». «Спадчына», такім чынам, стала пераемніцай беларускага краязнаўчага часопіса «Наш край», які выдаваўся ў 1920–1930-я гг. Першым галоўным рэдактарам выдання стаў вядомы беларускі пісьменнік Іван Чыгрынаў, адказным сакратаром — пісьменнік і гісторык-публіцыст Кастусь Тарасаў. Часопіс спецыялізаваўся на публікацыі артыкулаў і архіўных матэрыялаў па гісторыі Беларусі, філасофскай думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культурнай спадчыне этнічных меншасцей Беларусі, дзейнасці беларускай дыяспары. У выданні выйшла шмат перакладаў і перадрукаў гістарычных крыніц, твораў айчыннай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны.

З 1996 г. часопіс «Спадчына» пазбавіўся дзяржаўнай падтрымкі і пачаў выходзіць за кошт падпісчыкаў і падтрымкі культурных фондаў. Пасля 2003 г. ён выдаваўся нерэгулярна і неўзабаве спыніў існаванне.

Мова: Беларуская.


Змест нумароў.