Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3
Апублікавана admin на сер, 22/09/2021 - 16:04Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага часу публікацыі па гуманітарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па найноўшай, савецкай гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра вывучэнне курганоў радзімічаў, П.К. Башко пра адносіны Саветаў на тэрыторыі Беларусі да пытанняў вайны і міру ў сакавіку — чэрвені 1917 г., І.І. Салівон пра ролю міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва Беларускай ССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.