Помнікі гісторыі і культуры Беларусі

Бюлетэнь Часопіс Помнікі гісторыі і культуры БеларусіЧасопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі

Характарыстыка: «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (ПГКБ) — навукова-метадычны бюлетэнь (часопіс) Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Бюлетэнь выдаваўся з 1970 г. па 1989 г. і выходзіў 4 разы ў год. У 1989 г. на яго аснове быў створаны часопіс «Спадчына». У ПГКБ асвятляліся пытанні аховы, вывучэння і папулярызацыі помнікаў гісторыі і культуры, змяшчаліся метадычныя распрацоўкі і парады пярвічным арганізацыям. Аб’ём змяшчаемых артыкулаў, як правіла, быў невялікі: 1–2 старонкі, а то і меней. У розны час у «Помніках гісторыі і культуры Беларусі» друкаваліся артыкулы Леаніда Аляксеева, Якава Мараша, Мікалая Улашчыка, Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Побаля, Міколы Ермаловіча, Язэпа Юхо, Міхася Ткачова, Сяргея Тарасава, Яўгена Сахуты, Эдварда Зайкоўскага і іншых беларускіх гісторыкаў, археолагаў, этнографаў.

Мова: Беларуская.


Змест нумароў.