Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. — 1969. — № 1

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Серыя ІІІ 1969 № 1Часопіс: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя ІІІ. Гісторыя. Філасофія. Эканоміка. Права. — 1969. — № 1.

Характарыстыка: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, серыя ІІІ — навуковы часопіс БДУ, у якім друкаваліся артыкулы па грамадскіх навуках і дысцыплінах: гісторыі, філасофіі, эканоміцы, праву. Часопіс быў заснаваны ў 1969 г. Сярод матэрыялаў гістарычнай тэматыкі пераважалі публікацыі па навейшай гісторыі, гісторыі савецкай Беларусі, партыйнаму і дзяржаўнаму будаўніцтву. Побач з артыкуламі па філасофіі друкаваліся матэрыялы па «навуковаму камунізму». У № 1 Весніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (серыя ІІІ) за 1969 г. з гістарычных артыкулаў надрукаваны публікацыі І.О. Царук аб культурным будаўніцтве ў заходніх абласцях Беларускай ССР, Ю.П. Броўкі аб знешнепалітычнай дзейнасці БССР, П.З. Савачкіна аб развіцці навукі на гістарычным факультэце БДУ, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Адзначым адмысловы раздзел з характэрнай назвай «Супраць буржуазнай ідэалогіі».

Змест нумара:

ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ У.І. ЛЕНІНА І 50-ГОДДЗЯ БССР І КАМПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
Шкляр М.Я. У.І. Ленін — арганізатар Кампартыі Беларусі
Петушкова Я.В. У.І. Ленін аб развіцці ўласцівасці адлюстравання ў неарганічнай прыродзе
Броўка Ю.П. Да пяцідзесяцігоддзя знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай ССР

ГІСТОРЫЯ
Савачкін П.З. Развіццё навукі на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Царук І.О. Аб некаторых асаблівасцях культурнага будаўніцтва ў заходніх абласцях Беларусі

ФІЛАСОФІЯ. НАВУКОВЫ КАМУНІЗМ
Кляўчэня А.С., Левін Р.А. Развіццё філасофскай думкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Круцько М.Р. Прамысловая дэмакратыя — зброя барацьбы супраць манаполій
Галенчанка Г.Я. Сучасныя формы стачачнай барацьбы пралетарыяту ў развітых капіталістычных краінах
Левін Р.А. Адлюстраванне і творчасць

ПРАВА
Павецьеў Г.А., Юхо І.А. Развіццё юрыдычнай навукі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Гаўзе Ф.І. Гаспадарчае будаўніцтва БССР за 1921–1925 гг. і рэвалюцыйная законнасць
Цішкевіч І.С. Суб’ектыўны бок перавышэння межаў неабходнай абароны

СУПРАЦЬ БУРЖУАЗНАЙ ІДЭАЛОГІІ
Жаркоў М.Г. Заходнегерманскі «Остфоршунг» на службе антыкамунізма
Цернавая Г.Г., Цернавой О.С. Антыкамунізм пад маскай «дэмакратычнага сацыялізма»

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Лушчыцкі І.М., Іоська М.І. Нацыянальная культура, яе сучаснае і будучае
Тагуноў Я.М., Галаўко А.А., Крамнік А.М. «Адміністрацыйнае права»

НАВУКОВАЕ ЖЫЦЦЁ
Юбілейная навуковая канферэнцыя
Малочка М.С. Канферэнцыя па грамадскіх навуках