Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2
Апублікавана admin на сер, 02/03/2016 - 00:03Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы Ф.П. Філіна пра паходжанне славянскіх моў, А.М. Булыкі пра германізмы ў старабеларускай мове, У.М. Свяжынскага пра асаблівасці марфалагічнай сістэмы «Дзённіка» Ф.Е. Еўлашоўскага, Л.М. Ракіцкай пра развіццё лёгкай прамысловасці Беларусі ў гады другой пяцігодкі (1933–1937), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.