Исторические журналы

Спадчына. — 1997. — № 3

Спадчына 1997 № 3Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 3 (123).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся гісторыкі, літаратары і публіцысты, неабыякавыя да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 3 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны публікацыі Вацлава Ластоўскага (псеўданім — Власт) пра слуцкія паясы, С. Дабранскага пра гісторыю масонства ў Літве, Юркі Віцьбіча пра Гомельскае паўстанне (або Стракапытаўскі мяцеж), Юрыя Туронка пра беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941–1944), Жэлю Жэлева пра фашызм і таталітарную дзяржаву, а таксама іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1981 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1 (45).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. публікуюцца артыкулы Я.І. Парэцкага пра выданні Сымона Буднага, Л.А. Сякержыцкай пра руска-беларускія музычныя сувязі, Л.І. Каменевай пра гісторыю Любчы, М.М. Зайцава пра сялянскі рух у сярэдзіне XIX стагоддзя, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных, прыкладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Ю.А. Якімовіча пра манументальную драўляную архітэктуру Беларускага Палесся XVII–XIX стст., М.М. Смальянінава пра бальшавізацыю салдат Заходняга фронту ў верасні — кастрычніку 1917 г., К.В. Маскоўкінай пра гісторыю бібліятэчнай справы ў Беларусі ў 1920–1941 гг., Э.Ф. Языковіча пра жанчын Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1997. — № 2

Спадчына 1997 № 2Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 2 (122).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, літаратары і публіцысты, неабыякавыя да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Алега Макушнікава пра стары Гомель, Генадзя Ластоўскага пра палітычнае развіццё Смаленскай зямлі ў першай палове XIV ст., Я.Г. пра ўзаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Чэхіяй у XV ст., Максіма Прынскага пра першадрукароў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, Анатоля Янкоўскага пра мастака-мультыплікатара Уладзіслава Старэвіча (на сайце ёсць яго мультфільм «Рэйнэке-Ліс», зняты ў 1930 г. паводле матываў сярэднявечнага «Рамана пра Ліса»), «Дыярыюш жыцьця маяго» Марціна Матушэвіча, вершы Паўліны Мядзёлкі і іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 4 (44).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выходзіў з 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Т.С. Скрыпчанкі пра філігранныя бранзалеты, А.А. Трусава пра археалагічнае даследаванне Мірскага замка, Л.Р. Казлова пра першыя карты Беларусі, М.І. Інькова пра сялянскія лазні, С.В. Барыса пра беларускія вясельныя песні, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай і археалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц і П.Ф. Каліноўскага пра знаходкі выкапнёвай антрапагенавай фаўны як патэнцыйныя сведчанні стаянак першабытнага чалавека, Г.Д. Кнацько пра гісторыю паходжання і фарміраванне фонду рукапісных часопісаў партызан Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы

Шайкоў В., Лукашэвіч А. Полацкі кадэцкі корпусАртыкул: Шайкоў, В., Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы / В. Шайкоў, А. Лукашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1999. — № 4. — С. 45–51.

Анатацыя: Артыкул гісторыкаў Васіля Іванавіча Шайкова і Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча прысвечаны гісторыі стварэння і дзейнасці Полацкага кадэцкага корпуса. Узнікненне гэтай вучэбнай установы непасрэдна звязана з Полацкай езуіцкай акадэміяй. У 1820 г. акадэмія, якой прысвечаны асобны артыкул В.І. Шайкова, была зачынена. На яе месцы было арганізавана вышэйшае піярскае вучылішча, што праіснавала да 1830 г. Выкладчыкі вучылішча падтрымлівалі цесныя творчыя сувязі з Віленскім універсітэтам: Полацк наведаў вядомы гісторык Іяхім Лялевель, а некалькі полацкіх выкладчыкаў належалі да руху філаматаў. У 1830 г. вышэйшае піярскае вучылішча ў Полацку было закрыта як «культурны цэнтр польскай цывілізацыі», а на яго месцы, г.зн. у былых езуіцкіх карпусах, пачаў дзейнічаць кадэцкі корпус.

Старонкі