Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 2
Апублікавана admin на суб, 02/04/2016 - 16:22Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 2 (38).
Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. друкуюцца артыкулы І.П. Холадавай і Ф.С. Кулакова пра гісторыю Дубровеншчыны, І.А. Благачыннага пра падзеі 1905 г., А.М. Мінаева пра торфаздабычу на Беларусі, шэраг артыкулаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.