Перыёдыка

Кароткі, У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часу

Кароткі У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часуАртыкул: Кароткі, У.Г. Мялецій Сматрыцкі ў дакументах яго часу. (Да 350-годдзя з дня смерці) / У.Г. Кароткі // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1983. — № 5. — С. 111–117.

Анатацыя: Мялецій Сматрыцкі нарадзіўся на Падоллі ў сям’і Герасіма Сматрыцкага, першага рэктара Астрожскай калегіі. Ён скончыў Астрожскую калегію, Віленскую езуіцкую акадэмію, слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Вітэнбергскім і Нюрнбергскім універсітэтах. Доўгі час Мялецій правёў на Беларусі і ў Літве. Ён стаў адным з заснавальнікаў стылю барока ў культуры Беларусі і Украіны. Многія яго творы былі накіраваны на абарону праваслаўя ад нападкаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў.

Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча

Прашковіч М.І. Лямент на смерць Лявона КарповічаАртыкул: Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча / М.І. Прашковіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1. — С. 121–129.

Анатацыя: У артыкуле ўпершыню даследуецца малавядомы твор першай паловы ХVII ст. — «Лямент...» на смерць Лявонція Карповіча. Смерць Лявонція Карповіча стала толькі падставай для напісання твора, а прычынай яго стварэння была складаная рэлігійная барацьба, якая пачалася на беларускіх землях у сувязі з Брэсцкай уніяй 1596 г. У «Ляменце...» адлюстраваліся асноўныя супярэчнасці эпохі, звязаныя з рэлігійна-палітычнай барацьбой прыхільнікаў і праціўнікаў царкоўнай уніі. Падкрэсліваецца, што па сваіх мастацкіх якасцях гэты вялікі паэтычны твор не мае сабе роўных у сілабічнай паэзіі ХVI — першай паловы ХVII ст. і нават можа спаборнічаць з вершамі Сімяона Полацкага.

Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай

Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне перад падзеламі Рэчы ПаспалітайАртыкул: Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / А.П. Грыцкевіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6. — С. 62–71.

Анатацыя: На Беларусі ў другой палове ХVIII ст. у якасці барацьбітоў за праваслаўе выступалі расійскі ўрад, яго стаўленік Георгій Каніскі і нешматлікая праваслаўная дробная шляхта. Апошняя дабівалася аднолькавых з каталіцкай шляхтай палітычных правоў, але з-за малалікасці і палітычнай слабасці адыгрывала другарадную ролю ў Слуцкай канфедэрацыі. Беларускай праваслаўнай шляхты нават не хапіла на стварэнне самастойнай канфедэрацыі. Удзел у канфэдэрацыі істотна не змяніў яе палітычнага становішча.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных, дакладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.М. Іванісава пра фарміраванне сельскай інтэлігенцыі Беларусі ў гады другой пяцігодкі і яе склад, П.Ф. Дзмітрачкова пра ўдзел працоўных у выбарах у мясцовыя Саветы БССР у 1966–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1996. — № 1

Спадчына 1996 № 1Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 1.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» утварыўся ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Дзмітрыя Карава пра архіўную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і беларускія архівы ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст., Альбіны Семянчук пра гісторыкаў Польшчы і ВКЛ Марціна Бельскага і Яхіма Бельскага, Генадзя Прыбыткі пра барацьбу магнацкіх груповак у XVIII ст., Аляксандра Надсана пра Кірылу Тураўскага, фрагменты з дыярыюшаў Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1974 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 4 (20).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ выходзілі матэрыялы, якія мусілі дапамагаць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1974 г. друкуюцца артыкулы Я.Р. Рыера пра старажытнарускія помнікі Магілёва, Ю.М. Кішыка пра сярэднявечны Гродна, Г.Я. Галенчанкі пра астранамічныя звесткі ў «Малой падарожнай кніжцы» Францыска Скарыны, Г.І. Дулебы, Г.М. Курыловіча пра мужчынскае адзенне ў ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, матэматычных, прыродазнаўчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы Т.Н. Каробушкінай пра археолага Васіля Радзівонавіча Тарасенку, А.Е. Пятруннікава пра удзел камсамола Балгарыі ў дзейнасці Айчыннага фронта, Г.Г. Сяргеевай пра беларуска-балгарскае навуковае супрацоўніцтва ў 1960–1970 гг., З.С. Пазняка пра грамадскія ідэалы і эстэтычныя прынцыпы Ігната Буйніцкага, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Старонкі