Перыёдыка

Спадчына. — 1997. — № 1

Спадчына 1997 № 1Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 1 (121).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся гісторыкі, пісьменнікі, паэты, публіцысты, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны вершы Вацлава Ластоўскага, публікацыя Антона Луцкевіча аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, кароткая справаздача 3-га пасяджэння Рады БНР, урывак з «Дыярыюш жыцця маяго» Марціна Матушэвіча, артыкул С. Дабранскага пра масонскія ложы ў Літве і іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3 (39).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. публікуюцца артыкулы Л.Д. Побаля пра археалагічны комплекс Тайманава, В.П. Феранца пра гісторыю Мядзеля, У.М. Дзянісава пра мінскую ратушу, Н.І. Буракоўскай пра рачное суднабудаванне на Беларусі, А.І. Сямёнава пра чыгуналіцейную справу ў Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Спадчына. — 1995. — № 1

Спадчына 1995 № 1Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 1 (109).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны артыкулы Альбіны Семянчук пра Мацея Стрыйкоўскага ў Вялікім Княстве Літоўскім, Анатоля Грыцкевіча пра Невель і Себеж у XVII–XVIII стст., Клаўдыі Шышыгінай-Патоцкай пра Нясвіж і Радзівілаў у ХХ ст., матэрыялы пра Юрку Віцьбіча, мемуары Янкі Шутовіча пра Віленскі беларускі музей, «Дыярыюш» Міхаіла Казіміра Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе публікаваліся даследаванні па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, сельскагаспадарчых, дакладных і прыкладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы Г.В. Штыхава і Г.П. Лебедзева пра старажытны Віцебск, У.М. Свяжынскага пра Графіка-арфаграфічныя і фанетычныя асаблівасці «Дзённіка» Ф. Еўлашоўскага, А.П. Грыцкевіча пра кіраванне ў прыватнаўладальніцкіх гарадах Беларусі без магдэбургскага права ў XVI–XVIII стст., Л.С. Гараніна пра праблему дакументальнага вобраза ў савецкай мемуарнай літаратуры, К.М. Петухова пра «фальсіфікацыю буржуазнымі гісторыкамі ФРГ руху Супраціўлення ў гады другой сусветнай вайны», Н.П. Левінай пра «фальсіфікацыю гісторыі ўсенароднай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны сучаснай буржуазнай гістарыяграфіяй ФРГ», а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 2 (38).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. друкуюцца артыкулы І.П. Холадавай і Ф.С. Кулакова пра гісторыю Дубровеншчыны, І.А. Благачыннага пра падзеі 1905 г., А.М. Мінаева пра торфаздабычу на Беларусі, шэраг артыкулаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыкладных навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы В.П. Асмалоўскага пра структуру Саветаў Беларусі ў перыяд усталявання савецкай улады, П.А. Селіванава пра ўдзел працоўных Беларусі ў стварэнні Чырвонай Арміі, В.В. Сафонавай пра развіццё адукацыі ў беларускай вёсцы ў 1926–1932 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1996. — № 6

Спадчына 1996 № 6Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 6 (120).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Анатоля Грыцкевіча пра старадаўні герб Слуцка, Вітаўта Тумаша пра Скарыну ў Падуі, Святланы Марозавай пра лёс культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў Беларусі, а таксама апісанне крыжа Еўфрасінні Полацкай, ўспаміны Пятра Палягошкі пра пабудову Беламорканала і іншыя публікацыі.

Старонкі