Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4
Апублікавана admin на пят, 11/03/2016 - 14:50Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4 (24).
Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы Б.В. Міралюбава пра пінскую віслую пячатку, Г.А. Каханоўскага пра збіральніцтва артэфактаў і ахову помнікаў на Беларусі ў XVIII ст., З.В. Шыбекі пра праекты ВНУ ў дарэвалюцыйным Мінску, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.