Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай

Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне перад падзеламі Рэчы ПаспалітайАртыкул: Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / А.П. Грыцкевіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6. — С. 62–71.

Анатацыя: На Беларусі ў другой палове ХVIII ст. у якасці барацьбітоў за праваслаўе выступалі расійскі ўрад, яго стаўленік Георгій Каніскі і нешматлікая праваслаўная дробная шляхта. Апошняя дабівалася аднолькавых з каталіцкай шляхтай палітычных правоў, але з-за малалікасці і палітычнай слабасці адыгрывала другарадную ролю ў Слуцкай канфедэрацыі. Беларускай праваслаўнай шляхты нават не хапіла на стварэнне самастойнай канфедэрацыі. Удзел у канфэдэрацыі істотна не змяніў яе палітычнага становішча.

Нацыянальна-рэлігійны рух дробнай беларускай праваслаўнай шляхты не быў накіраваны на аблягчэнне становішча асноўнай часткі насельніцтва: сялянства і мяшчанства. Нават уплывовае слуцкае Прэабражэнскае брацтва не ўдзельнічала ў гэтай канфедэрацыі. Царскі ўрад таксама не звяртаў увагі на брацтвы, а выкарыстоўваў у сваіх мэтах толькі шляхту. Пытанне абмежавання правоў дысідэнтаў было выкарыстана царызмам для ўзмацнення залежнасці Рэчы Паспалітай ад Расіі, а потым — і для падрыхтоўкі падзелаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 2 MB.

Увага: Асобныя старонкі артыкула прадстаўлены ў якасці не вельмі добрай, але прыдатнай для чытання.

Спампаваць артыкул/Скачать статью.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.