Перыёдыка

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 4 (16).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён уяўляў сабой афіцыйны органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі садзейнічаць зберажэнню, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна быў невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы М.М. Чарняўскага аб вобразе чалавека ў найстаражытным мастацтве, В.Н. Рабцэвіча і А.А. Стуканава пра знаходкі манет арабскага халіфата на тэрыторыі Беларусі, В.Б. Пярхаўкі па гісторыі Слуцка, Г.П. Лебедзева пра адзенне ў XVI ст., А.Д. Квітніцкай пра кляштар у Бярозе Картузскай, І.І. Філіповіча аб дзекабрыстах у Магілёве, Ф.П. Штанюка пра спаленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёску Дальву, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1972 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і ншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, сельскагаспадарчых, прыродазнаўчых навуках выходзілі ў адным выпуску. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1972 г. з матэрыялаў гістарычнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы І.М. Браіма пра развіццё рыбалоўнага промыслу на Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., Э.Р. Іофе пра даследаванне становішча чэлядзі нявольнай у працах У.І. Пічэты, М.С. Сташкевіча пра крах дробнабуржуазных партый у Беларусі ў 1919–1920 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 3 (15).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ публікаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы Л.В. Аляксеева пра старажытны Друцк, Я.Н. Мараша пра гродзенскую езуіцкую калегію, В.А. Цыбулі пра прыватную бібліятэку Храптовічаў, М.М. Улашчыка пра археолага С.С. Шутава, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 2 (14).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ публікаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы М.І. Алексяюка пра Камянецкую вежу, Я.Р. Рыера пра курганы ў Эсьмонах, Н.С. Будыкі пра садова-паркавая архітэктуру, М.І. Прашковіча пра «Лямент…» на смерць Лявонція Карповіча, Т.В. Хадыкі пра графічныя лісты Багуслава Радзівіла, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Спадчына. — 1994. — № 2

Спадчына 1994 № 2Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 2.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса аб’ядналіся неабыякавыя да культуры і гісторыі Беларусі навукоўцы, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны матэрыялы пра Тадэвуша Касцюшку, артыкулы Эдварда Рудзкага пра Бону Сфорца, Алеся Кушнярэвіча пра кальвінскі збор у Койданаве, Аляксандра Лакоткі пра ўрочышчы, слабоды і прадмесці, Сяргея Запрудніка пра Язэпа Лёсіка, артыкул самога Язэпа Лёсіка пра беларускую літаратурную мову, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1972 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і ншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, сельскагаспадарчых, прыродазнаўчых навуках выходзілі ў адным выпуску. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1972 г. з матэрыялаў гістарычнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.І. Цягакі аб геаграфічным размеркаванні некаторых аданталагічных прыкмет на тэрыторыі Беларусі, І.І. Салівон аб праблеме паходжання ўсходнеславянскіх народаў у краніялагічных працах айчынных гісторыкаў, В.А. Шаўкапляса аб асаблівасцях арганізацыі мясцовых органаў кіравання і суда ў Беларусі ў канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст., Г.С. Марцуля аб падрыхтоўцы і выхаванні настаўніцкіх кадраў Беларусі ў гады сямігодкі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 1 (13).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ публікаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы Н.М. Гурынай аб крэмнездабыўчых шахтах Беларусі, М.А. Ткачова і С.Ф. Цярохіна пра Ляхавіцкую фартэцыю, В.Ф. Шматава пра гравюры ў выданнях Пятра Мсціслаўца, В.М. Чарнатава пра архітэктуру тэатраў, В.П. Грыцкевіча пра аптэкі на Беларусі, А.М. Тычыны пра беларускі экслібрыс у XVIII–XIX стст., а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Старонкі