Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча

Прашковіч М.І. Лямент на смерць Лявона КарповічаАртыкул: Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча / М.І. Прашковіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1. — С. 121–129.

Анатацыя: У артыкуле ўпершыню даследуецца малавядомы твор першай паловы ХVII ст. — «Лямент...» на смерць Лявонція Карповіча. Смерць Лявонція Карповіча стала толькі падставай для напісання твора, а прычынай яго стварэння была складаная рэлігійная барацьба, якая пачалася на беларускіх землях у сувязі з Брэсцкай уніяй 1596 г. У «Ляменце...» адлюстраваліся асноўныя супярэчнасці эпохі, звязаныя з рэлігійна-палітычнай барацьбой прыхільнікаў і праціўнікаў царкоўнай уніі. Падкрэсліваецца, што па сваіх мастацкіх якасцях гэты вялікі паэтычны твор не мае сабе роўных у сілабічнай паэзіі ХVI — першай паловы ХVII ст. і нават можа спаборнічаць з вершамі Сімяона Полацкага.

Аўтар «Лямента» стварыў манументальны ідэальны вобраз святога. Да гэтага часу мы ведаем толькі дзве спробы падобнага роду — стварэнне манументальнага ідэальнага вобраза дзяржаўнага дзеяча — князя Вітаўта — у Беларускім летапісе і ў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага.

Фармат: Djvu.

Памер: 2 MB.

Увага: Асобныя старонкі артыкула прадстаўлены ў якасці не вельмі добрай, але прыдатнай для чытання.

Спампаваць артыкул/Скачать статью.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.