Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўтварылася ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе змяшчаліся афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы Ю.Г. Сяргеенка пра хатняе ткацтва ў Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., П.А. Селіванава пра гісторыю фарміравання часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі ў Беларусі ў 1919 г., В.П. Галубовіча пра беларуска-венгерскае супрацоўніцтва ў галіне літаратуры і мастацтва ў 1960–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1975 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 2 (22).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы М.Ф. Раманюка пра святочныя строі жанчын Мазыршчыны, Я.Ф. Шорахаў пра вытокі беларускай савецкай археаграфіі, В.К. Шоця пра спаленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёску Дубаўручча, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1978 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 4 (36).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» ўпершыню пабачыў свет у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1978 г. друкуюцца артыкулы Л.В. Аляксеева пра старажытны Браслаў, В.Ф. Абрамовіча пра Бабруйскую крэпасць, У.У. Мелішкевіча пра Беларусь у творах рускіх мастакоў, В.В. Сайко пра музей О.Ю. Шмідта, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1975 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1 (21).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы У.Ф. Ісаенкі і В.У. Чэшкі пра старажытныя прылады працы, Я. Сахуты пра такарныя вырабы, В.В. Калніна і Л.В. Трэпета пра Мірскі замак, В.А. Кісялёвай пра пошукі дзекабрыста Кюхельбекера ў Беларусі пасля паўстання на Сенацкай плошчы, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра: зборнік навуковых артыкулаў памяці Міхала Чарняўскага

Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і ДняпраЗборнік: Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў міжрэчча Віслы і Дняпра : зборнік навуковых артыкулаў памяці Міхала Чарняўскага. — Мінск, 2016.

Характарыстыка: У 2016 г. пабачыў свет зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны памяці вядомага беларускага археолага і грамадскага дзеяча Міхала Міхайлавіча Чарняўскага (1938–2013 гг.). Зборнік утрымлівае спіс публікацый М.М. Чарняўскага, а таксама даследаванні беларускіх і замежных навукоўцаў.

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 15Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15 / навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2013. — 446 с.

Характарыстыка: У 15-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2013 г.) змешчаны навуковыя артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама іншых навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і краін замежжа. Друкуюцца артыкулы А.І. Лакоткі аб традыцыйнай культурнай спадчыне і пошуку новых ідэй інтэграцыі, А.М. Пікулік пра ролю віленскіх кнігавыдавецкіх цэнтраў XVI–XVIII стст. у развіцці беларускага мастацтва кірылічнай кнігі, С.У. Грунтова пра семантыку прыдарожных крыжоў і капліц Беларусі XVIII — пачатку XXI стст., Т.І. Кухаронак пра абрад «завіваць бярозу» на магілёўска-смаленскім памежжы, В.С. Новак пра міфалогію прадметаў хатняга ўжытку, а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1978 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 3 (35).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ выходзілі матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1978 г. друкуюцца артыкулы М.І. Лашанкова пра раскопкі ў Лоеўскім раёне, Я.Р. Рыера пра помнікі феадальнай вёскі, В.С. Цітова пра Зэльвенскі кірмаш, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Старонкі