Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных, дакладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.М. Іванісава пра фарміраванне сельскай інтэлігенцыі Беларусі ў гады другой пяцігодкі і яе склад, П.Ф. Дзмітрачкова пра ўдзел працоўных у выбарах у мясцовыя Саветы БССР у 1966–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Пятрушчык А.І. Актыўнасць суб’екта пазнання ў фарміраванні пачуццёвага вобраза
Сарока Э.М. Аб сістэмным падыходзе да вывучэння структуры вытворчага калектыва
Фірстаў М.А. Галоўныя напрамкі ў дзейнасці культурасветустаноў БССР па камуністычнаму выхаванню працоўных (1966–1970 гг.)
Іванісаў А.М. Склад і фарміраванне кадраў сельскай інтэлігенцыі Беларусі ў гады другой пяцігодкі
Дзмітрачкоў П.Ф. Удзел працоўных у выбарах у мясцовыя Саветы Беларускай ССР (1966–1970 гг.)
Астаповіч Т.С. Развіццё сацыяльнай інфраструктуры ў беларускім эканамічным раёне ў бягучай пяцігодцы
Шадура Р.А. Фактары тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі затрат на будаўніцтва
Ягораў У.А. Вопыт пабудовы інфармацыйнай мовы адной прадметнай вобласці
Антанюк Л.А. Граматычныя і функцыянальна-семантычныя асаблівасці зваротных дзеясловаў сумеснага і ўзаемнага дзеяння ў сучаснай беларускай мове
Зелянкоўская Р.І. Мастацтва — сродак выхавання працоўных на гераічных традыцыях партыі і народа
Ягоранкава Г.І. Сюжэтная сімволіка ў рамане Ф.М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы»
Смагін А.І. Хоры а капэла беларускіх кампазітараў 20-х гадоў
Фральцова Н.Т. Аб некаторых адметнасцях дакументальнага тэлефільма

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Жбанкова І.І., Левін Г.А. Каштоўнае даследаванне цэнтральнай катэгорыі дыялектыкі
Горбач У.І., Філюкоў А.І. Праблемы дыялектыка-матэрыялістычнага дэтэрмінізма
Дулеба А.І. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі
Гаеўскі А.А. Каштоўны навуковы труд

ХРОНІКА
Патаенка К.Л. Аб дзейнасці Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР
Кабашнікаў К.П., Фядосік А.С., Захарава У.А. Усесаюзная навуковая канферэнцыя «Праблемы тэорыі фальклора»