Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс, у якім публікаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, фізіка-матэматычных, прыкладных навуках друкаваліся разам, без падзелу на серыі. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Г.І. Гарэцкага пра вытокі беларускай савецкай навукі, У.К. Касько пра развіццё этнаграфіі і фалькларыстыкі ў Беларусі ў 1917–1940 гг., В.С. Вяргей пра работу краязнаўчых арганізацый па археалагічнаму вывучэнню БССР у 1920-я гг., Н.В. Каменскай пра мерапрыемствы савецкай улады па арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі ў 1917–1920 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў. Да 50-гадовага юбілея Акадэміі навук БССР у нумары надруавана вытрымка з пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук.

Змест нумара:

АКАДЭМІІ НАВУК БССР — 50 ГАДОЎ
З пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук
Рэспубліканскія акадэміі
Буслаў К.П. Слова аб Акадэміі навук
Гарэцкі Г.I. Каля вытокаў беларускай савецкай навукі
Міхнюк У.М. Інстытут беларускай культуры
Навуменка I.Я. У нагу з развіццём літаратуры
Бірыла М.В. Развіццё грамадскіх навук у БССР і задачы каардынацыі навуковых даследаванняў

ФІЛАСОФІЯ
Бабосаў Я.М. Сацыяльнае планаванне як інструмент ажыццяўлення сацыяльнай стратэгіі КПСС
Шыраканаў Д.I. Актуальныя праблемы дыялектычнага матэрыялізму і філасофскіх пытанняў прыродазнаўства ў даследаваннях беларускіх філосафаў
Капялян Я.X. Філасофскія аспекты прагрэсу чалавека як прадукцыйнай сілы

ЭКАНОМІКА
Рудзянкоў Р.А., Кальчанка Н.М. Ліпеньскі (1978 г.) Пленум ЦК КПСС аб перспектывах росту сельскагаспадарчай вытворчасці
Іваноў В.Ф. Метадалагічныя пытанні планавага кіравання навукова-тэхнічным прагрэсам

ГІСТОРЫЯ
Каменская Н.В. Першыя мерапрыемствы Савецкай улады па арганізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі (1917–1920 гг.)
Вяргей В.С. Дзейнасць краязнаўчых арганізацый у 20-я гады па археалагічнаму вывучэнню БССР
Токараў М.У. Станаўленне і развіццё навуковых сувязей Акадэміі навук Беларускай ССР (1929–1937 гг.)
Сарока З.М. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва БССР з саюзнымі рэспублікамі ў гады дзевятай пяцігодкі
Мядзведзеў В.С., Некрашэвіч С.А. Укараненне навуковых распрацовак інстытутаў АН БССР у вытворчасць
Цвяткоў Я.М. Супрацоўніцтва Акадэміі навук БССР з навуковымі ўстановамі сацыялістычных краін

ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
Касько У.К. Развіццё фальклорна-этнаграфічнай навукі ў Беларусі ў 1917–1940 гг.