Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс, дзе публікаваліся артыкулы па гісторыі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых навуках выходзілі ў пад адной вокладкай, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных матэрыялаў перавага аддавалася публікацыям, звязаным з рэвалюцыйным рухам і савецкім перыядам гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы І.І. Саладкова пра ўзнікненне камуністычнай партыі (да 75-годдзя ІІ з’езда РСДРП), Н.У. Паўлючэнка пра антыклерыкальныя выступленні сялянства Беларусі ў 1905–1907 гг., С.У. Кабяка пра падпольны друк КПЗБ у 1923–1929 гг., А.П. Купрэевай пра ўдзел Савецкай арміі ў ліквідацыі вынікаў нямецкай акупацыі на тэрыторыі БССР у верасні 1943 — ліпені 1944 г., з этнаграфічных матэрыялаў — М.М. Шкута пра мастацкія асаблівасці бытавых плеценых вырабаў канца ХIХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Ігнаценка І.М. К. Маркс аб сусветна-гістарычнай місіі пралетарыяту

НАСУСТРАЧ 60-ГОДДЗЮ БССР І КАМПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
Галь В.І. Сацыялістычнае спаборніцтва — рухаючая сіла камуністычнага будаўніцтва

ФІЛАСОФІЯ
Белагалоўка В.М. Канстытуцыйнае замацаванне ролі Саюза ССР у развіцці нацыянальнай дзяржаўнасці саюзных рэспублік
Пацяружа І.І., Мітрохін М.П. Развіццё дэмакратычных прынцыпаў савецкага крымінальнага судаводства

ЭКАНОМІКА
Плашчынскі А.А. Асноўныя этапы развіцця цэнаўтварэння ў СССР
Арцукевіч У.М. Пытанні распрацоўкі міжгаліновага блоку

ГІСТОРЫЯ
Саладкоў І.І. Узнікненне ленінскай партыі (да 75-годдзя ІІ з’езда РСДРП)
Жураўскі І.А. Работа партыйных арганізацый прадпрыемстваў БССР па ўкараненню прагрэсіўнай тэхнікі і тэхналогіі (1951–1955 гг.)
Купрэева А.П. Дапамога Савецкай арміі беларускаму народу ў ліквідацыі вынікаў нямецка-фашысцкай акупацыі (верасень 1943 — ліпень 1944 г.)
Кабяк С.У. Роля падпольнага друку КПЗБ у інтэрнацыянальным выхаванні працоўных (1923–1929 гг.)
Паўлючэнка Н.У. Антыцаркоўныя выступленні сялянства Беларусі ў 1905–1907 гг.

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Скір А.Я. Аўтарская пазіцыя як кампанент прадмета мастацкага адлюстравання

МОВАЗНАЎСТВА
Трыглебава Л.А. Аб сінтагматычнай і парадыгматычнай арыентацыі актуальнага члянення сказа (на матэрыяле беларускай і іспанскай моў)
Старычонак В.Д. Транспартная лексіка беларускіх гаворак (арэальны аспект)

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
Шкут М.М.Мастацкія асаблівасці бытавых плеценых вырабаў канца ХIХ — пачатку ХХ ст.

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Член-карэспандэнт АН БССР Іван Макаравіч Ільюшын (Да 75-годдзя з дня нараджэння)
Член-карэспандэнт АН БССР Васіль Іванавіч Сцяпанаў (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

АНАТАЦЫІ ДЭПАНІРАВАНЫХ АРТЫКУЛАЎ
Кароткая Т.П. Філасофія «новай рэлігійнай свядомасці» ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.
Бэмбель Ал.А. Аб некаторых аспектах нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў беларускім мастацтве перыяду Вялікай Айчыннай вайны

РЭЦЭНЗІІ
Федзюкова Н.Ф. Літаратура рэвалюцыйнай эпохі
Дулеба Г.І. Беларускае шкло
Залескі А.І., Захараў І.З., Шаўчук І.О. У сям’і брацкіх народаў Савецкага Саюза

ХРОНІКА
Мірачыцкі Л.П. Беларускія гісторыкі-славісты на канферэнцыі ў Данецку