Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук была вылучана ў 1956 г. Да гэтага матэрыялы па ўсіх галінах навуковых ведаў выходзілі пад адной вокладкай, і ў адным нумары друкаваліся артыкулы па прыродазнаўчых, медыцынскіх, грамадскіх, сельскагаспадарчых навуках. Сярод гістарычных публікацый пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху, камуністычнай партыі і савецкага будаўніцтва. Шэраг матэрыялаў быў ідэалагічна ангажаваны: усяляк падкрэслівалася кіруючая роля партыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства (ад калгаснага будаўніцтва да навукова-тэхнічнага прагрэса), прадбачлівасць яе кіраўніцтва, замоўчваліся пралікі. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай, этнаграфічнай, сацыялагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Сарокіна і М.Я. Стральцова пра рэалізацыю «ленінскага кааператыўнага плана» ў Беларускай ССР, А.І. Залескага пра камуністычную партыю як арганізатара партызанскай і падпольнай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, В.К. Бандарчыка, І.М. Браіма і В.М. Бялявінай пра сучасны грамадскі быт і культуру гарадскога насельніцтва БССР, І.В. Палуяна пра змяненне сацыяльна-класавай структуры вясковага насельнітва Беларусі на сучасным этапе (пад сучаснасцю, натуральна, разумееца момант публікацыі), Ф.А. Дронава пра навукова-тэхнічны прагрэс у БССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Петрыкаў П.Ц. 60 слаўных гадоў Савецкай Беларусі

ФІЛАСОФІЯ I САЦЫЯЛОГІЯ
Сінякоў Л.К. Нацыянальныя адносіны ў святле новай Канстытуцыі СССР
Бандарчык В.К., Браім I.М., Бялявіна В.М. Сучасны грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва БССР
Палуян I.В. Змяненне сацыяльна-класавай структуры беларускай вёскі на сучасным этапе

ПРАВА
Маргунскі С.П. Новы этап канстытуцыйнага развіцця Беларускай ССР

ЭКАНОМІКА
Марцінкевіч Ф.С. Вялікі Кастрычнік і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі
Дронаў Ф.А. Навукова-тэхнічны прагрэс у БССР

ГІСТОРЫЯ
Сарокін А.М., Стральцоў М.Я. Ажыццяўленне ленінскага кааператыўнага плана ў Беларускай ССР
Залескі А.І. Камуністычная партыя — арганізатар партызанскай і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Селіванаў П.А. Гістарычная літаратура аб барацьбе за Савецкую ўладу ў Беларусі (1950–1977 гг.)

МАСТАЦТВАЗНАУСТВА
Марцэлеў С.В. Кастрычнік і беларуская мастацкая культура

ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
Фядосік А.С. Народная паэтычная творчасць Савецкай Беларусі

ЛІТАРАТУРАЗНАУСТВА
Савік Л.С. Пафас рэвалюцыйнай барацьбы і сацыялістычнага будаўніцтва (Беларуская савецкая проза за 60 гадоў)

МОВАЗНАУСТВА
Шакун Л.М. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў сям’і моў братніх народаў Савецкага Саюза

РЭЦЭНЗІІ
Царук I.О., Чапко В.У. Новая праца беларускіх гісторыкаў да 60-годдзя рэспублікі
Шабайлаў В.I. З гісторыі пабудовы сацыялізма ў БССР

Пералік артыкулаў, апублікаваных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1978 г.