Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, гісторыі права і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, медыцынскіх, дакладных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных публікацый перавага аддавалася матэрыялам, звязаным з рэвалюцыйным рухам і савецкім будаўніцтвам. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.А. Фядосіка пра багаслоўскія канцэпцыі узнікнення першых хрысціянскіх таінстваў, В.У. Мелішкевіча пра М.Г. Чарнышэўскага і рэвалюцыйна-дэмакратычную думку ў Беларусі, А.Т. Шырокава пра праватворчасць у заканадаўчых органах БССР у 1919–1936 гг., П.Ф. Дзмітрачкова пра ўзрастанне ролі рабочага класа ў дзейнасці мясцовых Саветаў БССР у 1966–1970 гг., Ю.М. Сохара пра драматычны канфлікт у трагікамедыях Андрэя Макаёнка, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Сцяпанаў В.I. Скарбніца марксісцкай тэорыі (да 100-годдзя выхаду работы Ф. Энгельса «Анты-Дзюрынг»)

НАСУСТРАЧ 60-ГОДДЗЮ БССР I КАМПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
Баханькоў А.Я. Узбагачэнне беларускай лексікі ў савецкі час

150 ГОД З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ М.Г. ЧАРНЬІШЭЎСКАГА
Буслаў К.П. Вялікі рускі сацыяліст дамарксавага перыяду
Мелішкевіч В.У. М.Г. Чарнышэўскі і рэвалюцыйна-дэмакратычная думка ў Беларусі
Дваранінаў В.В. Канцэпцыя характару ў раманах М.Г. Чарнышэўскага

ФІЛАСОФІЯ І САЦЫЯЛОГІЯ
Фядосік В.А. Крытыка багаслоўскіх канцэпцый узнікнення і сутнасці першых хрысціянскіх таінстваў
Іўчанка В.М. Да пытання аб метадалагічных праблемах сацыялогіі тэатра

ПРАВА
Шырокаў А.Т. Праватворчы працэс у заканадаўчых органах БССР у перыяд будаўніцтва сацыялізма (1919–1936 гг.)

ЭКАНОМІКА
Герашчанка Л.Ф. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне як фактар удасканальвання сацыялістычных вытворчых адносін паміж прамысловасцю і сельскай гаспадаркай
Шаўчук Л.У. Некаторыя метадалагічныя пытанні выбару аптымальных напрамкаў капітальных укладанняў

ГІСТОРЫЯ
Дзмітрачкоў П.Ф. Аб узрастанні ролі рабочага класа ў дзейнасці мясцовых Саветаў БССР (1966–1970 гг.)

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
Сохар Ю.М. Асаблівасці драматычнага канфлікту ў трагікамедыях Андрэя Макаёнка і яго раскрыццё на беларускай сцэне
Гугнін М.А. Мастацкае афармленне беларускай дзіцячай кнігі

МОВАЗНАЎСТВА
Адамавічутэ I.Б. Аб лінгвагеаграфічных характарыстыках славянскіх запазычанняў у літоўскіх гаворках
Бандарэнка Т.П. Дзеяслоўныя словазлучэнні з творным склонам і іх субстантыўныя паралелі

РЭЦЭНЗІІ
Юрчанка В.С. Аб эфектыўнасці прававога рэгулявання
Белязо А.П. Дакументы аб перамозе калгаснага ладу ў Літоўскай ССР
Кліменка Н.I. Навуковае даследаванне ваеннага перыяду беларускай публіцыстыкі
Хацкевіч В.Б. Фразеалагічныя багацці народнай мовы

ХРОНІКА
Сакевіч I.У. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР
Агіевіч У.У. Развіццё і задачы каардынацыі грамадскіх навук у БССР