Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, правазнаўству, эканоміцы і іншых грамадскіх навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных, медыцынскіх навуках выходзілі ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных матэрыялаў перавага аддавалася публікацыям, звязаным з Кастрычніцкай рэвалюцыяй і сацыялістычным будаўніцтвам. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.У. Мелішкевіча пра Беларусь у выданнях Вольнага рускага друку (1857–1865 гг.), Г.Г. Сяргеевай да 100-годдзя вызвалення Балгарыі, Ю.І. Бярозкіна пра «ролю саветаў Беларускай ССР у аснашчэнні сельскай гаспадаркі ў пятай пяцігодцы», Л.А. Бурцавай пра «выхаванне камуністычных адносін да працы на прамысловых прадпрыемствах БССР у 1966–1970 гг.», а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

НАСУСТРАЧ 60-ГОДДЗЮ БССР I КАМПАРТЫІ БЕЛАРУСІ
Бабосаў Я.М. Вялікі Кастрычнік і развіццё марксісцка-ленінскай філасофскай думкі ў Беларусі

ФІЛАСОФІЯ I САЦЫЯЛОГІЯ
Паўлаў А.I. Інтэлектуалізацыя сельскагаспадарчай працы — аснова духоўнага развіцця асобы
Губарэвіч А.I. Станаўленне паняцця «ген» (філасофскі аналіз)

ПРАВА
Шабайлаў В.I. Удасканаленне кампетэнцыі абласных Саветаў у сацыяльна-культурным будаўніцтве — важны сродак па рэалізацыі новай Канстытуцыі СССР
Абрамовіч А.М. Кантроль за выкананнем планаў будаўніцтва выканкомамі абласных Саветаў народных дэпутатаў

ЭКАНОМІКА
Абразкова Т.Б. Аб метадалагічным падыходзе да ацэнкі выкарыстання асноўных вытворчых фондаў прамысловых прадпрыемстваў
Аўраменка А.I. Дыферэнцыяцыя грамадскай вартасці пры сацыялізме — аснова дыферэнцыяцыі цэн
Тарасаў У.I. Да пытання аб уліку ў цане эканамічнага эфекту вырабаў павышанай якасці

ГІСТОРЫЯ
Дзябёлаў К.I. Роля інтэлігенцыі ў падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій для сельскай гаспадаркі Беларусі
Бярозкін Ю.I. Роля Саветаў БССР у матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні сельскай гаспадаркі ў гады пятай пяцігодкі
Бурцава Л.А. Выхаванне камуністычных адносін да працы на прамысловых прадпрыемствах БССР (1966–1970 гг.)
Лайкоўская В.І. Дзейнасць партыйных арганізацый новабудоўляў рэспублікі па замацаванню кадраў у будаўніцтве (1966–1970 гг.)
Сяргеева Г.Г. Традыцыі шчырай дружбы і братэрства (Да 100-годдзя вызвалення Балгарыі)
Мелішкевіч В.У. Беларусь у выданнях Вольнага рускага друку (1857–1865 гг.)

МОВАЗНАЎСТВА
Адамавічутэ I.Б. Да пытання аб семантычнай адаптацыі і статусе паланізмаў у літоўскай мове
Карацінская Д.М. Аб лексічнай аманіміі назоўнікаў

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
Кушнярэнка В.Р. Вытокі харавога самадзейнага мастацтва Гомельшчыны

РЭЦЭНЗІІ
Шалькевіч В.Ф. Гістарычныя формы гуманізму ў Беларусі

ХРОНІКА
Петрыкаў П.Ц. Да 100-годдзя з дня нараджэння У.М. Перцава і М.М. Нікольскага