Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2
Апублікавана admin на аўт, 20/12/2016 - 01:02Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2 (46).
Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. публікуюцца артыкулы С.В. Барыса пра сук і саху як сельскагаспадарчыя прылады, Л.А. Малчанавай пра адзенне насельніцтва беларускіх мястэчак у XIX — пачатку XX стагоддзя, матэрыял пра Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (Г.Р. Сянькевіч і А.В. Трухан), а таксама іншыя матэрыялы.