Бібліятэка

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе — Праснак

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе - ПраснакКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 9. Пе-пе-пе — Праснак / уклад. І. І. Лучыц-Федарэц [і інш.] ; рэд. Г. А. Цыхун. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 367 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае навуковае выданне, першы том якога пабачыў свет у 1978 г. Дзявяты том выйшаў у 2004 г., больш чым пасля дзесяцігадовага перапынку пасля восьмага (1993). Дзявяты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару П (ад «Пе-пе-пе» па «Праснак» уключна). Як і раней, ён уключае этымалагічны аналіз слоў беларускай літаратурнай мовы і дыялектнай лексікі. Значная ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Выданне прызначана для вывучэння развіцця беларускай лексікі і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — Ивовый

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — ИвовыйКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 13. Злотництво — Ивовый / склад.: Т. І. Блізнюк [і інш.] ; гал. рэд. А. І. Жураўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 286 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — спецыялізаванае навуковае выданне, якое выходзіла з 1982 па 2017 г. Яно арыентавана на гісторыкаў мовы і літаратуры старажытнага перыяду, гісторыкаў, этнографаў, усіх, хто даследуе мінулае беларусаў. У шматтомным слоўніку дано тлумачэнне слоў з помнікаў розных жанраў беларускай пісьменнасці ХIV–ХVIII стст. (старабеларускай мовы), прыведзены прыклады іх фіксацыі ў помніках беларускай пісьменнасці, вылучаны ўстойлівыя спалучэнні. Трынаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літары «З» і «И» («І») ад слова «Злотництво» па слова «Ивовый» уключна.

Чараўко, В.У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст.

Чараўко В.У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва ПолацкаАртыкул: Чараўко, В. У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст. / В. У. Чараўко // Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць: да 390-годдзя Сімяона Полацкага : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Полацк, 21–22 лістапада 2019 г. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — С. 228–237.

Анатацыя: У ХVII стст. месцам апошняга спачыну палачан пераважна станавіліся грунтавыя некропалі. Прадстаўнікоў гарадской вярхушкі маглі хаваць пад падлогай драўляных ці ў скляпах мураваных храмаў, вышэйшае духавенства — у нішах, зробленых у храмавых сценах. Пажаданні мяшчан адносна абставін ўласнага пахавання (месца, вопратка) маглі змяшчацца ў тэстаментах. Ускладненне канфесійнай структуры грамадства паўплывала на дыферэнцыяцыю могілак, якія замацоўваліся за католікамі, уніятамі, праваслаўнымі. Сацыяльная і канфесійная палярызацыя грамадства магла прыводзіць да парушэння пахавальных традыцый, што бачна на прыкладзе Іасафата Кунцэвіча. Некропалі маглі пераходзіць ад адной канфесіі да другой, што суправаджалася сутыкненнямі. Спусташальная вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. разам са спадарожнымі рабаўніцтвам, голадам і эпідэміямі прыводзілі да скарачэння насельніцтва Полацка і да змен у яго тапаграфіі, што прыводзіла да заняпаду старых і з’яўлення новых могілак.

Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Пахавальныя помнікі Полацка ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2019. — № 1. — С. 129–135.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны пахавальным помнікам Полацка ХIV–ХVIII стст. У пазначаны перыяд насельніцтва Полацка хавала памерлых унутры цэркваў, на некропалях каля храмаў і на могілках, сувязь якіх з культавымі пабудовамі не ўстаноўлена (культавыя пабудовы або невядомы нам, або адсутнічалі). Пахаванне ўнутры царквы сведчыла аб высокім сацыяльным статусе памерлага. Некропалі каля манастырскіх храмаў выкарыстоўваліся для пахавання не толькі манахаў, але і свецкіх асоб. Развіццё могілак Полацка як элемента тапаграфічнай структуры горада звязана з яго тэрытарыяльным і планіровачным развіццём. Пераважная большасць пахаванняў з’яўляецца безынвентарнай, што характэрна і для сельскіх могільнікаў ХIV–ХVIII стст.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1978 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1978. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, гісторыі права і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, медыцынскіх, дакладных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных публікацый перавага аддавалася матэрыялам, звязаным з рэвалюцыйным рухам і савецкім будаўніцтвам. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1978 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.А. Фядосіка пра багаслоўскія канцэпцыі узнікнення першых хрысціянскіх таінстваў, В.У. Мелішкевіча пра М.Г. Чарнышэўскага і рэвалюцыйна-дэмакратычную думку ў Беларусі, А.Т. Шырокава пра праватворчасць у заканадаўчых органах БССР у 1919–1936 гг., П.Ф. Дзмітрачкова пра ўзрастанне ролі рабочага класа ў дзейнасці мясцовых Саветаў БССР у 1966–1970 гг., Ю.М. Сохара пра драматычны канфлікт у трагікамедыях Андрэя Макаёнка, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Чараўко, В.У. Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст.

Чараўко В.У. Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання могілак ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2019. — № 9. — С. 18–21.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны асаблівасцям тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Картаграфаванне могільнікаў і аб’ектаў са знешнімі прыкметамі пахаванняў разглядаемага перыяду (каменныя надмагіллі, каменныя крыжы) дазволіла вызначыць лакалізацыю помнікаў адносна прыродных аб’ектаў, узаемнае размяшчэнне помнікаў, выявіць раёны іх максімальнай канцэнтрацыі. Паколькі наяўнасць могільніка прадугледжвае існаванне сінхроннага ім пасялення, маецца сувяць паміж нераўнамернай канцэнтрацыяй могільнікаў і нераўнамернай заселенасцю рэгіёна. Большая частка могільнікаў ХIV–ХVIII стст. размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны па рэках Дзісна (Глыбоцкі раён), Ушача (Полацкі, Ушацкі, Лепельскі раёны), Ула (Бешанковіцкі раён) і іх прытоках, а таксама на водападзеле Дзвіны і Бярэзіны (Дняпроўскай) (Докшыцкі раён). На правым беразе Дзвіны пахавальныя помнікі сканцэнтраваны пераважна на паўночным усходзе. Зоны максімальнай канцэнтрацыі могільнікаў адпавядаюць найбольш засвоеным і заселеным тэрыторыям.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 8. Немарач — Паяць

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 12. Зашкодный - ЗлотницкийКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 8. Н — П / уклад. Г. А. Цыхун [і інш.] ; рэд. В. У. Мартынаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 271 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, першы том якога выйшаў у 1978 г. Слоўнік ўтрымлівае этымалагічны аналіз слоў беларускай літаратурнай мовы і дыялектнай лексікі. Вялікая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі слоў, словаўтварэнню, семантычным зрухам. Выданне прызначана для вывучэння развіцця беларускай лексікі і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Восьмы том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад Н да П (ад «Немарач» па «Паяць» уключна).

Старонкі