Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс, у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук паўстала ў 1956 г. Да гэтага часу публікацыі па гуманітарных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па найноўшай, савецкай гісторыі. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай, антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.У. Багамольнікава пра вывучэнне курганоў радзімічаў, П.К. Башко пра адносіны Саветаў на тэрыторыі Беларусі да пытанняў вайны і міру ў сакавіку — чэрвені 1917 г., І.І. Салівон пра ролю міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва Беларускай ССР, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

ФІЛАСОФІЯ
Шыраканаў Д.І. Важнейшая вяха ў творчым развіцці марксісцкай філасофіі (Да 70-годдзя выхаду ў свет працы У.І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм»)
Жданоўскі А.П. Канцэпцыя філасофіі і светапогляду Вільгельма Дыльтэя

ПРАВА
Уласава Л.У. Некаторыя пытанні прагрэсіўнага развіцця інстытута правапераемства дзяржаў

ЭКАНОМІКА
Нікіценка М.В. Адносіны аграмаджвання вытворчасці ў перыяд развітога сацыялізма
Генаў К.К. Аптовы гандаль і роля эканамічных рычагоў у павышэнні яго эфектыўнасці

ГІСТОРЫЯ
Давыдаў В.Р. Падрыхтоўка рабочых у прафтэхшколе БССР у дзевятай пяцігодцы (1971–1975 гг.)
Башко П.К. Адносіны Саветаў Беларусі да пытанняў вайны і міру (сакавік — чэрвень 1917 г.)
Гладышаў У.С. Медыцынскае абслугоўванне рабочых у першыя гады Савецкай улады (1917–1920)
Багамольнікаў У.У. Асноўныя вынікі вывучэння радзіміцкіх курганоў

АНТРАПАЛОГІЯ
Салівон I.I. Роля міжнацыянальных шлюбаў у фарміраванні некаторых марфалагічных рыс насельніцтва БССР

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА I ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
Скідан В.I. Класіфікацыя любоўнай лірычнай песні
Таўлай Г.В. Вобразна-сэнсавыя сувязі паэтычнага тэксту і напеву ў беларускай раннетрадыцыйнай песні (на прыкладзе купальскіх песень)

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Грамадчанка Т.К. Аб творчай індывідуальнасці пісьменніка

МОВАЗНАЎСТВА
Рабенка В.В. Міжмоўныя трансфармацыі ў працэсе перакладу (на матэрыяле беларускай і нямецкай моў)
Бандарэнка Т.П. Давальны прысубстантыўны ў сучаснай беларускай літаратурнай мове

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Член-карэспандэнт АН БССР Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (Да 50-годдзя з дня нараджэння)

АНАТАЦЫІ ДЭПАНІРАВАНЫХ АРТЫКУЛАЎ
Лукашэвіч У.К. Сфера і межы метаду мадэлявання

РЭЦЭНЗІІ
Жбанкова I.I. Шляхі рускай сацыялагічнай думкі
Закрэўскі Л.Г., Прымачонак А.А. Тайная паліцыя манаполій
Шчарбакоў С.А. Выданне старажытных полацкіх грамат
Козыраў I.С. Пытанні сінтаксічнай сінаніміі

ХРОНІКА
Сакевіч I.У. Юбілейная сесія і сесія Агульнага сходу Акадэміі навук БССР
Сакевіч I.У. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР
Боўш В.I., Шчарбіцкі Г.I. Роля камуністычнага ідэалу ў развіцці сацыялістычнага ладу жыцця
Біч М.В. Сімпозіум гісторыкаў рабочага класа