Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1
Апублікавана admin на пят, 23/09/2016 - 11:41Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 1 (45).
Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1981 г. публікуюцца артыкулы Я.І. Парэцкага пра выданні Сымона Буднага, Л.А. Сякержыцкай пра руска-беларускія музычныя сувязі, Л.І. Каменевай пра гісторыю Любчы, М.М. Зайцава пра сялянскі рух у сярэдзіне XIX стагоддзя, а таксама іншыя матэрыялы.