Штыхаў, Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі
Апублікавана admin на нядз, 04/03/2018 - 16:17Кніга: Штыхаў, Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі / Г. В. Штыхаў. — 2-е выд., дап. — Мінск : Права і эканоміка, 2002. — 94 с.
Характарыстыка: Кніга беларускага археолага і гісторыка Георгія Васільевіча Штыхава (14.07.1927–02.03.2018) прысвечана станаўленню і развіццю дзяржаўнасці на беларускіх землях. Аўтар спачатку разглядае асноўныя погляды на сутнасць і ўзнікненне інстытуту дзяржавы, а потым паказвае асаблівасці працэсаў дзяржаваўтварэння на беларускіх землях.
Улічваючы даныя археалагічнай і лінгвістычнай навук, вучоныя ў асноўным згодны з уяўленнем аб рассяленні славян з нейкай пачатковай тэрыторыі — іх прарадзімы. У VI ст. славяне ўключыліся працэс Вялікага перасялення народаў. Яны сяліліся на землях Візантыйскай імперыі, з’явіліся на Балканах. На ўсходзе славяне паступова выйшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона і Акі, да Ладажскага возера. Славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, побыце і культуры. Таму сацыяльна-эканамічныя з’явы ва ўсіх славян у раннім сярэднявеччы адбываліся прыкладна аднолькава. У славян адбываўся працэс разлажэння родавых адносін.