Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3
Апублікавана admin на нядз, 17/07/2016 - 14:10Часопіс: Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3 (3).
Характарыстыка: Беларускі гістарычны часопіс — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне. Асноўная аўдыторыя БГЧ — настаўнікі школ, выкладчыкі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Першы нумар БГЧ выйшаў у 1993 г. У № 3 Беларускага гістарычнага часопіса за 1993 г. змешчаны артыкулы Алега Іова пра Турава-Пінскае княства ў Х–ХІІ стст., Валерыя Пазднякова пра паўднёвую Беларусь у складзе ВКЛ, Віктара Пасталіцы пра бітву на Сініх Водах, Людмілы Міхайлоўскай пра Тэўтонскі ордэн у еўрапейскіх палітычных адносінах канца ХIV — першай трэці ХV ст., Міхася Біча пра нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863–1864 гг., а таксама шэраг іншых публікацый.