Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4
Апублікавана admin на чцв, 30/06/2016 - 07:36Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых, агратэхнічных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай, этнаграфічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.М. Свяжынскага пра адметнасці мовы «Дыярыюша» Фёдара Еўлашоўскага, А.Я. Цукермана пра вучэнне Мікалая Каперніка ў Беларусі ў канцы XVII — 60-я гады XVIII ст., Ю.А. Якімовіча пра драўлянае дойлідства беларускага Палесся па інвентарах XVI — першай палавіны ХІХ ст., Н.І. Буракоўскай пра адыходныя промыслы сялян-беларусаў у перыяд распаду феадалізму і пачатку капіталізму, Г.В. Кісялёва пра паэму «Энеіда навыварат», К.І. Шабуні пра рэвалюцыю 1905–1907 гг. у Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.